Напярэдадні знакавай даты ў гісторыі нашай краіны – 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — на Карэліччыне актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан помнікаў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Так, на мінулым тыдні ў вёсцы Горная Рута Красненскага сельсавета пачаліся рамонтныя работы на прылягаючай да помніка тэрыторыі. Сіламі брыгады па абслугоўванні будынкаў і збудаванняў СВК “Маяк-Заполле” будуць устаноўлены новыя бардзюры, адрамантавана дарожка і пафарбаваны помнік.
Не так даўно былі праведзены работы па прывядзенні ў парадак тэрыторыі каля помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Тударава. Добраўпарадкавана дарожка, устаноўлены бардзюры. У бліжэйшым часе помнік будзе пафарбаваны.
– Мы павінны зберагчы памяць аб тых героях, якія заваявалі для нас мірнае жыццё, – адзначыла намеснік старшыні СВК “Маяк-Заполле” па ідэалагічнай рабоце Вольга Грыгаровіч. – Да таго ж плануем добраўпарадкаваць тэрыторыю каля адміністратыўнага будынка ў агр. Краснае, а таксама высадзіць кустоўе каля капліцы ў аграгарадку.
Аксана ЯНУШ
Фота аўтара