Валентина и Михаил Адамовичи из деревни Повзики не представляют свою жизнь без подсобного хозяйства

Источник материала:  

Валентина и Михаил Адамовичи из деревни Повзики не представляют свою жизнь без подсобного хозяйства

 

Сумна, але факт. З кожным годам усё больш вяскоўцаў адмаўляюцца ад асабістай падсобнай гаспадаркі. Але ёсць і тыя, хто не ўяўляе свайго жыцця без хатняй жывёлы. Як, напрыклад, Валянціна і Міхаіл Адамовічы  з вёскі Поўзікі Багданаўскага сельсавета.

 Пенсіянеры трымаюць на сваім падворку карову, каня, парсюкоў, курэй.

 — Як можна жыць у вёсцы, каб хлеў быў пусты, — разважае Валянціна Мікалаеўна. — Вядома, буйную рагатую жывёлу нялёгка трымаць. Трэба рана ўстаць, каб падаіць, прыбраць у стойле, выг­наць на пашу. Але разам з тым сям’я, практычна, круглы год забяспечана свежымі прадуктамі: малаком, смятанай, тварагом.  Лішкі сырадою здаём дзяржаве. А гэта справа прыбытковая. За месяц атрымліваецца, прыкладна, яшчэ адна мая пенсія.

 Адамовічы людзі пажылыя і самім ім было б з гаспадаркай справіцца цяжка. Дапамагаюць дочкі са сваімі мужамі і ўнукі, асабліва тады, калі неабходна араць, сеяць, нарыхтоўваць кармы, убіраць ура­джай. Апрацоўваюць прысядзібны ўчастак уласным канём, з яго дапамогай спраўляюцца і па гаспадарцы. Па словах Валянціны Мікалаеўны, самы вялікі клопат — кармы. Дэфіцыту сенакосу няма. Траву на сена косяць пераважна па няўдобіцах, на прысядзібных участках кінутых хат, тым самым яны яшчэ выконваюць і важныя сацыяльныя і экалагічныя функцыі. Адамовічы засталіся адны ў сваёй вёсцы. Таму, нават, абкошваючы пустуючыя ўчасткі, можна насушыць сена колькі трэба. Так што, па дапамогу ў мясцовыя сельгаставарыствы не звяртаюцца, хаця ведаюць, што калі нешта спатрэбіцца, то дырэктар ВДМС Валерый Кучко, спагадлівы чалавек, абавязкова дапаможа.

 – Я вельмі задаволена і мясцовай уладай: з якой праблемай не звернешся ў сельвыканкам – ніколі не адмовяць, — запэўнівае жанчына.

 Працаваць даводзіцца нямала, бо адным сенам скаціну, тым болей птушку, не пракорміш. Вось і апрацоўваюць Адамовічы каля гектара зямлі, на якой вырошчваюць бульбу, зерне, іншыя культуры з наяўнасцю градак, дзе расце ўсё патрэбнае да сямейнага стала.  Калі ўласнае зерне заканчваецца, дакупліваюць у той жа ВДМС зернесумесь.  У свой час набылі электра­млын, самі мелюць збожжа на муку.  Няма праблем і з камбікормам. Калі трэба, яго можна заказаць праз аўталаўку райспажыўтаварыства. Дастаўляюць камбікорм і прыватнікі. 

 Пазбаўляцца ад жывёлы пакуль дазваляюць сілы Адамовічы не збіраюцца. Таму што паўсядзённая сялянская праца на ўласным падворку даўно стала іх звычайным і нязменным на працягу дзесяцігоддзяў ладам жыцця.

Даведка «ГС»

 У 637 падсобных гаспадарках жыхароў Багданаўскага сельсавета па даных сельвыканкама на пачатак 2019 года ўтрымліваецца 60 галоў буйной рагатай жывёлы. У параўнанні з пачаткам мінулага года колькасць буйной рагатай жывёлы на падворках сялян скарацілася на 2 галавы. За 2 месяцы бягучага года прададзена малака дзяржаве 9 126 кг, што складае 102% да адпаведнага перыяду мінулага года. На карову атрымана 176 кг, што на 7 кг больш, чым у 2018 годзе.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

 

 

 

 

←Руководители госорганов в апреле проведут выездные приемы граждан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика