25 сакавіка ў Карэліцкім раёне стартаваў месячнік па санітарнай ачыстцы. Ён праводзіцца для навядзення неабходнага парадку ў санітарным стане раёна пасля асенне-зімовага перыяду.
Кіраўнікі суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў арганізоўваюць работу па прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, у тым ліку замацаваных і дваровых тэрыторый, гаспадарчых зон, могілак, мемарыялаў, палігонаў, дарожна-вулічнай сеткі, прыдарожных палос, вытворчых баз, інжынерна-тэхнічных сістэм ліўневых каналізацый, рэчышчаў адводных каналаў, труб-пераездаў на шляхах зносін, аб’ектаў грамадскага карыстання з прыцягненнем да выканання работ землекарыстальнікаў участкаў, уласнікаў збудаванняў і будынкаў, грамадскасці.

Вёска Кайшоўка. За працай — работнікі КСУП «Цырын-Агра» і Цырынскага сельвыканкама.

Вёска Кайшоўка. За працай — работнікі КСУП «Цырын-Агра» і Цырынскага сельвыканкама.

Уборка на тэрыторыі ААТ «Карэлічы-Лён».

Уборка на тэрыторыі ААТ «Карэлічы-Лён».
Уборка тэрыторыі каля адміністрацыйнага будынка племзавода «Карэлічы».
Калектыў Мірскай дзіцячай школы мастацтваў наводзіць парадак на сваёй тэрыторыі.
Суботнік на тэрыторыі Карэліцкага маслацэха.
Так, у выхадныя калектыў ДП “Племзавод “Карэлічы” выйшаў на добраўпарадкаванне тэрыторыі каля адміністратыўнага будынка, настаўнікі Мірскай дзіцячай школы мастацтваў наводзілі парадак на сваёй тэрыторыі: спілоўвалі галіны, зграбалі смецце. У ДП “Чарняхоўскі-Агра” выхадныя таксама прайшлі плённа. Паўсотні чалавек зладзілі суботнік на МТФ “Лыкавічы”. На мехмайстэрнях у Турцы таксама вяліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
Іна ЛЕЙКА
Фота Вікторыі КАСЦЮК