Злободневные вопросы озвучили жители района в ходе дня информирования
21 сакавіка на Асіповіччыне прайшоў дзень інфармавання, і інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама ў чарговы раз сустрэліся з шэрагам працоўных калектываў і людзьмі па месцы жыхарства.
IПГ пад началам старшыні райвыканкама Паўла Налівайкі, напрыклад, пабыла на вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” — напачатку размова адбылася з гаспадарамі, а потым з працаўнікамі ЗТАА “Белфідагра”. I кіраўнік раёна адразу прапанаваў не абмяжоўвацца асноўнымі тэмамі — 25-годдзем Канстытуцыі краіны і развіццём будаўнічай галіны, — а ўздымаць самыя розныя праблемы, якія хвалююць.
Рамонт дарог і наогул добраўпарадкаванне горада і нашых вёсак-пасёлкаў, жыллёвае будаўніцтва і ўзвядзенне такога важнага для ўсіх аб’екта, як новы корпус райбальніцы, гандаль і аўтобусны рух, зарплата і перспектывы з’яўлення рабочых месцаў-вытворчасцей, крымінагенная абстаноўка і фізкультурна-масавая работа ў рэгіёне — “закрытых” тэм на сустрэчах з калектывамі не было. Па многіх пытаннях землякі атрымалі адказы адразу, па асобных яны будуць дадзены крыху пазней, пасля ўдакладнення нюансаў.
* * *
З работнікамі ДУКВП «Водаканал» сустрэліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Віктар Бубянцоў, старшыня аблкамітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Дзядкоў і начальнік РАНС Iгар Логвін.
Напачатку прысутным прадэманстравалі відэафільм, прысвечаны 25-годдзю Канстытуцыі нашай краіны. Затым пра сітуацыю ў будаўнічай галіне краіны і вобласці расказаў Мікалай Дзядкоў. Ён жа напомніў, што не трэба забываць і аб пастаяннай рабоце па навядзенні парадку на зямлі, правядзенні суботнікаў. Захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў паўсядзённай жыццядзейнасці землякоў — лейтматыў выступлення Iгара Логвіна.
Работнікі задалі і некалькі хвалюючых пытанняў. Адно з іх тычылася добра-ўпарадкавання мікрараёна «Чарняхоўскага», асабліва ўтрымання дарожнага палатна.