Профліцэй: дзень адкрытых дзвярэй....
У Івацэвіцкім дзяржаўным прафесіянальным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў дзень адкрытых дзвярэй.
23 сакавіка ў актавай зале УА «Івацэвіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці», дзе ладзілася прафарыентацыйная акцыя «Выбіраем прафесію – выбіраем будучыню», сабралася шмат гасцей: сюды разам з настаўнікамі завітала больш за 320 старшакласнікаў з Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў, якія даведаліся больш пра тыя прафесіі, якімі можна тут авалодаць і атрымалі магчымасць задаць усе хвалюючыя пытанні.
Для будучых абітурыентаў была арганізавана экскурсія, падчас якой яны даведаліся пра тое, як пабудаваны працэс навучання, пра перспектывы працаўладкавання, пра разнастайныя пазакласныя мерапрыемствы і секцыі па інтарэсах, умовы пражывання ў інтэрнаце.Таксама для наведвальнікаў былі прадстаўлены майстар-класы па ўсім прафесіях, якія можна набыць у ліцэі.