Ярмарка вакансий в Кореличах помогла получить 10 человекам направление на трудоустройство

Источник материала:  

Кірмаш вакансій, які адбыўся ў аддзеле дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Карэліцкага раёна на мінулым тыдні, сабраў прадстаўнікоў устаноў і арганізацый раёна, на якіх ёсць вакансіі, і людзей, якія знаходзяцца ў актыўным пошуку працы.

Ярмарка вакансий в Кореличах помогла получить 10 человекам направление на трудоустройство

З 20 суіскальнікаў 10 чалавек атрымалі накіраванне на працаўладкаванне, яшчэ 8 зарэгістраваліся беспрацоўнымі.

— На сённяшні дзень у Карэліцкім раёне маецца 235 вакансій, у тым ліку 91 для рабочых спецыяльнасцей, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Наталля Гоцка. — З пачатку 2019 года ў аддзеле занятасці зарэгістравана 142 чалавекі, з іх 115 беспрацоўных. З пачатку бягучага года працаўладкавана 110 чалавек, у тым ліку 101 беспрацоўны. У асноўным карэліччане знайшлі працу ў сферы сельскай гаспадаркі ў якасці жывёлаводаў, аператараў машыннага даення, трактарыстаў-машыністаў.

Наступны кірмаш вакансій пройдзе 17 красавіка ў 9.00 у аддзеле дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Карэліцкага райвыканкама.

Таксама па дапамогу ў працаўладкаванні можна звярнуцца ў пастаянна дзеючую камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Карэліцкага раёна. Пасяджэнні камісіі адбудуцца 27 сакавіка, 24 красавіка, 10 і 22 мая, 12 і 26 чэрвеня ў 15.00 па адрасе: пл. 17 Верасня, 9, кабінет 58.

Іна ЛЕЙКА

←27 марта в Солигорске выпал снег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика