Ёсць над чым задумацца

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Балцянковым. Першай разглядалася справа непаўналетніх дзяўчат, жыхарак нашага раёна, якія ў нецвярозым стане знаходзіліся ў грамадскім месцы ў суседнім райцэнтры. У Стоўбцах іх затрымалі супрацоўнікі мясцовага РАУС у начны час, пасля поўначы. У адносінах да непаўналетніх былі распачаты адміністрацыйныя справы па арт. 17.3 ч. 1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае штраф да 8 базавых велічынь. Адной з фігурантак справы 17 гадоў і вучыцца яна ў 11 класе вясковай школы, другая — 16-гадовая навучэнка Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. У Стоўбцы яны прыязджалі ў госці да сяброўкі, сустрэчу вырашылі адзначыць “па-даросламу”, з бутэлькай піва. Бацькі ж дзяўчат нічога не ведалі аб “вясёлых” прыгодах сваіх дзяцей, нават не здагадваліся, што тыя паехалі на электрычцы ў суседні раён. Самі ж віноўніцы  гаварылі аб сваім глыбокім раскаянні, прасілі даць ім шанец выправіцца. Камісія вырашыла даць ім магчымасць даказаць сваё раскаянне добрай вучобай і адказнымі паводзі-намі. Дзяўчаты атрымалі штраф у адну базавую велічыню. Дарэчы, іх 18-гадовая сяброўка са Стоўбцаў за ўцягванне  непаўналетніх  у антыграмадскія паводзіны можа атрымаць штраф у памеры ад 10 да 30 б.в.

Другім разглядаўся пратакол у дачыненні да падлетка, які парушыў правілы дарожнага руху, а менавіта — у цёмны час сутак не абазначыў сябе святлоадбівальным элементам. Як патлумачыў камісіі 17-гадовы хлопец, вечарам ён выйшаў у магазін, але па дарозе ўспомніў, што забыўся флікер і вырашыў па яго вярнуцца. Каля хаты яго і запынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Гэта ўжо другое яго падобнае правапарушэнне, камісія прызначыла яму штраф у 1 базавую велічыню.

Наступнай разглядалася інфармацыя Нясвіжскага РАСК аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 205 ч. 2 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж з пранікненнем у жыллё) у дачыненні да 14-гадовага жыхара адной з вёсак раёна. Сту-дзеньскім днём юнак вырваў прабой навяснога замка і пранік на чужую дачу, адкуль выкраў бензапілу і рыбалоўныя прылады на агульную суму 450 рублёў. Бензапілу “аматар рыбнай лоўлі” планаваў разабраць на запчасткі для мапеда. Але адрамантаваць свайго “жалезнага каня” не паспеў, трапіў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі. У здзейсненым малалетні злачынец раскаяўся, усё выкра-дзенае адразу вярнуў пацярпеламу. Следчыя дзеянні пакуль працягваюцца.

Яшчэ адно пытанне тычылася самавольнага сыходу з дому 11-гадовага хлопчыка. Пасля заняткаў ён без дазволу наведаў футбольную секцыю, затым, баючыся гневу бацькоў, вырашыў не вяртацца дадому. Пасля шматгадзінных пошукаў, пад раніцу, дзіця было знойдзена ў старым аўтамабілі ў двары дома, дзе пражывае яго бабуля. Зараз спецыялісты дапамагаюць сям’і наладзіць гарманічныя адносіны, з бацькамі і хлопчыкам працуюць псіхолагі.

Было разгледжана і пытанне аб прамежкавых выніках выканання індывідуальнага міжведамаснага плана абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетняй, якая прызнаная ў тым, што патрабуе дзяржаўнай абароны, і была адабраная ў маці згодна з Дэкрэтам № 18.

На раённай камісіі па  справах непаўналетніх таксама былі заслуханы вынікі правя-дзення ў лютым міжведамаснай акцыі “Сябруем з Законам”. Адзначалася, што на тэрыторыі раёна прафілактычная работа па прадухіленні правапарушэнняў і злачынстваў сярод падлеткаў была праведзена маштабна.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Район на район. Тракторозаводской поселок: идеальное место с заводской проходной и «киношниками»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика