Сшыць, адрамантаваць і не толькі. Паслугі для вашага камфорту ад камбіната бытавога абслугоўвання
Калектыў швейнага цэха: (злева направа) Зоя ВОЙЦЮШ, Аксана ШАФРАНСКАЯ, Тамара ВАЙДА, Наталля ЛЯПЕХА, Наталля ЖДАНЮК, Наталля МЕРАНКОВА, Вікторыя АРТАМОНАВА.
Работніцы швейнага цэха рамантуюць адзенне, шыюць вопратку па індывідуальных заказах і на продаж, а таксама забяспечваюць патрэбы розных прадпрыемстваў у якасным спецадзенні. Сярод кліентаў РКБА РУП “ЖКГ”, КУП “ЖРЭС”, ліцейна-механічны завод, трэст №41, Белагратэрмінал, ТАА “Дэйрыфарм”, гандлёвыя арганізацыі.
Гражына СІНКЕВІЧ.
Работніца пральні Таццяна БАРОЎСКАЯ.
У абуўной майстэрні працуюць Валянціна ЯКШЭВІЧ і Ірына ШУЛЮК.
Людміла КАРЖОВА і Ірына ПЕШКУР за прасавальным прэсам.
Новая машына дапамагае Сабіне ЧЫРЫЦЫ чысціць і прасушваць пер’е для падушак.
Адзінаццаць відаў паслуг сёння аказвае раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва. Гэта рамонт адзення і абутку, пашыў адзення, пасцельных прыналежнасцей, хімчыстка, пракат бытавога інвентару і іншыя. “У цяперашніх эканамічных рэаліях райбыткамбінату цяжка саставіць канкурэнцыю прыватным прадпрымаль нікам, - расказвае дырэктар Гражына Сінкевіч. – Але мы закупляем новае абсталяванне, стараемся прапаноўваць насельніцтву нешта новае. Дарэчы, нядаўна пачалі працаваць з пухам і пер’ем, закупілі новае абсталяванне, якое дазваляе хутка і якасна выконваць чыстку, падсушку і антыбактэрыяльную апрацоўку”.
Вялікім попытам у горадзе карыстаюцца паслугі пральні і абуўной майстэрні.
Калі ў горадзе задаволіць свае бытавыя патрэбы людзі могуць у прыватных арганізацыях, то ў сельскай мясцовасці ролю камбіната пераацаніць цяжка.
У раёне працуюць сем комплексных прыёмных пунктаў (яшчэ два ў горадзе), дзе можна набыць некаторыя тавары, нават з разтэрміноўкай плацяжу, пакінуць заяўкі на іншыя паслугі. Ахоплены нават самыя маленькія вёсачкі. Сюды абавязкова прыязджаюць спецыялісты, калі ў гэтым узнікае патрэба.
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.