17 шумилинских школьников получили в День Конституции паспорта

Источник материала:  

У Дзень Канстытуцыі свой галоўны дакумент атрымалі васьмікласнікі Амбросавіцкай школы Аляксей Кальнін, Яўген Кальнін і Уладзіслаў Авагімаў.

Першы крок у дарослае жыццё

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, у райцэнтры прайшло ўрачыстае ўручэнне пашпартоў
Уручэнне пашпартоў у адзін з галоўных дзяржаўных святаў стала ўжо традыцыйным. У рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”, якая праходзіць у нашай краіне з 2004 года, падобныя ўрачыстыя мерапрыемствы ладзяцца па ўсёй краіне. На афіцыйную цырымонію ў нашым райцэнтры былі запрошаны 17 вучняў са школ Шуміліншчыны.
У актавай зале Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты ў святочнай атмасферы атрымалі свой галоўны дакумент з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта Алега Быкава. Алег Пятровіч павіншаваў прысутных з адным з галоўных дзяржаўных святаў нашай краіны – Днём Канстытуцыі, якая адзначае сёлета 25-годдзе з дня прыняцця, пажадаў моладзі быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны і сваёй малой радзімы, праслаўляць добрымі справамі, ганарыцца Беларуссю, берагчы мір і спакой. Ён выказаў упэўненасць, што юнакі і дзяўчаты будуць дастойна насіць званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, будуць сапраўднымі патрыётамі, якія любяць сваю краіну, сваю малую радзіму, сваіх землякоў  – яны паспелі гэта даказаць поспехамі ў вучобе, актыўным удзелам у культурным, спартыўным і грамадскім жыцці сваіх школ і райцэнтра.
Традыцыйна разам з пашпартам у падарунак юнакі і дзяўчаты атрымалі кнігі-буклеты “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. А ў дадатак  – добрыя і шчырыя пажаданні з вуснаў старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай.
Раздзяліць радасць урачыстага моманту прыйшлі таксама начальнік аддзела па адукацыі В. Мянькова, начальнік аддзела загса І. Кісялевіч, выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Хамаганава, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС А. Пракоф’ева, кіраўнікі раённых грамадскіх арга-нізацый: выконваючы абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ М. Камісарава, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Т. Цэрах, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” В. Емяльянаў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў В. Юхнавец.
Дарослыя нагадалі, што атрыманне пашпарта – не пустая фармальнасць. Гэта першы крок у дарослае жыццё, з гэтага моманту юнакі і дзяўчаты сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, а быць грамадзянінам – вялікая адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабой.
Для маладых жыхароў Шуміліншчыны ўрачыстая падзея застанецца ў памяці на ўсё жыццё. Арганізатары мерапрыемства пастараліся, прапанаваўшы і змястоўную цікавую інфармацыю з гістарычным экскурсам, і добры канцэрт. І ў якасці прыемнага бонуса для ўдзельнікаў урачыстасцяў стала экскурсія на фотавыставу, прысвечаную самым прыгожым куткам нашай радзімы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №22 ад 19.02.2019 г.

←Новополочане получают сообщения в вайбере о массовом отравлении детей напитками. Это фейк

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика