Карэліччына, віншуем з Днём Канстытуцыі!

Источник материала:  

Карэліччына, віншуем з Днём Канстытуцыі!

Паважаныя жыхары раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі – адным з асноўных дзяржаўных святаў Беларусі.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 года, не толькі замацавала дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы грамадскага парадку і ўлады, але і вызначыла вектар далейшага развіцця краіны, стала арыенцірам для правядзення паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Чвэрць стагоддзя канстытуцыйныя нормы надзейна сцвярджаюцца ў паўсядзённым жыцці беларускіх грамадзян. Абапіраючыся на палажэнні Асноўнага Закона, мы імкнёмся ўмацаваць мір і згоду ў грамадстве, стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы, забяспечыць дабрабыт кожнага чалавека.

Прытрымлівацца духу і літары Асноўнага закона — грамадзянскі абавязак кожнага. Менавіта ад гэтага залежыць стабільнасць, мір, згода, дабрабыт народа і росквіт краіны.

У гэты дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны. Няхай светлае свята прынясе ў нашы дамы дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

←В Гомеле в больнице скоропостижно скончалась 16-летняя школьница. СК проводит проверку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика