Выбралі лепшую шматдзетную сям’ю Івацэвікага раёна...
14 сакавіка ў гарадскім Доме культуры прайшоў раённы агляд-конкурс «Лепшая шматдзетная сям’я Івацэвіцкага раёна-2019».
У ім прымалі ўдзел сем’і Аксаны і Мікалая Ахмедавых з вёскі Магіліцы, Валянціны і Леаніда Лукашэвічаў з вёскі Краі, Таццяны і Андрэя Казлоўскіх з вёскі Гутка, Жанны і Дзмітрыя Калесніковічаў з аграгардка Воля, Людмілы і Аляксандра Лучыца з аграгардка Аброва, Святланы і Аляксандра Целяціцкіх з вёскі Коланск. Конкурс праходзіў у некалькі этапаў: сем’і падрыхтавалі стэнды і расказалі пра сямейныя хоббі, традыцыі і маленькія перамогі, спаборнічалі ў кулінарным мастацтве, а таксама прадэмастравалі свае творчыя здольнасці.
У выніку званне «Лепшая шматдзетная сям’я Івацэвіцкага раёна-2019» атрымала сям’я Таццяны і Андрэя Казлоўскіх, якія ўдзельнічалі ў конкурсе разам з дочкамі Юліяй і Марыяй, сынам Яраславам. Падрабязнасті аб тым, як праходзіў конкурс, чытайце ў раённай газеце «Івацэвіцкі веснік».
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.