З нагоды Дня жанчын супрацоўнікі дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» падрыхтавалі святочную праграму пад назвай «8 Сакавіка — Дзень Радасці i Дабрыні» для маладых інвалідаў i ix матуль.
Вядучыя сустрэчы — спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення Вольга Жук i яго наведвальнік Руслан Ганчароў падарылі прысутным шмат шчырых i пранікнёных слоў. Сустрэча атрымалася святочнай i запамінальнай.
Музычныя кампазіцыі да свята парадавалі прысутных. Іx выканалі выхаванцы i педагогі ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей i моладзi». Парадавалі i самі наведвальнікі аддзялення: Руслан Ганчароў, Анастасія Азаданава, Іна Клаўсуць, Ліана Дзіско, Крысціна Радзецкая, Андрэй Піцюль. Яны спявалі песні, чыталі вершы, паставілі сцэнку. Для матуль падрыхтавалі падарункі сваімі руками — прыгожыя вазы з кветкамі.
Для удзельнікаў урачыстасці быў наладжаны салодкі стол. Спонсарскую дапамогу аказалі iндывідуальныя прадпрымальнікі Андрэй Шынкевіч i Аляксандр Шлык.
Галіна СМАЛЯНКА