УШАНАВАЛІ ЛЕПШЫХ ЖЫВЁЛАВОДАЎ

Источник материала:  

– Жывёлагадоўля з’яўляецца адной з самых складаных галін сельскагаспадарчай вытворчасці, – адзначыў, звяртаючыся да прысутных, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Барысаўскага райвыканкама Яўген Круковіч.– Таму што яе работнікі маюць справу з жывымі арганізмамі, якія кожны дзень, кожную гадзіну хочуць есці і піць, патрабуюць належных умоў утрымання і пастаяннага догляду. Ваша руцінная праца не мае ні пачатку, ні канца. Прычым не толькі ў буднія дні, а і ў выхадныя, у святы. Таму, паважаныя калегі, ад усёй душы віншую вас з працоўнымі дасягненнямі і ад сябе асабіста, і ад усяго кіраўніцтва Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта шчыра дзякую вам за вашу нялёгкую, самаадданую працу. Каля 90 працэнтаў прысутных у гэтай зале – жанчыны, якія з’яўляюцца не толькі перадавымі работніцамі, але і маці і ўдала спалучаюць працу з выхаваннем і доглядам дзяцей, вядзеннем хатняй гаспадаркі. Дзякуючы вашым намаганням і старанню мы атрымліваем малако і мяса. І не толькі забяспечваем харчовую бяспеку нашай краіны, але і прадаём значную частку прадукцыі на экспарт, атрымліваючы за гэта валютныя сродкі…
На вялікі жаль, у развіцці жывёлагадоўчай галіны Барысаўшчыны застаецца нямала праблем і нявырашаных пытанняў, тым не менш, адзначыў Яўген Міхайлавіч, ёсць і выдатныя поспехі работнікаў ферм і комплексаў, на якіх павінны раўняцца іншыя. Напрыклад, некалькі аператараў машыннага даення летась па ўдою на карову перавысілі нават васьмітысячны рубеж. Але і ім, як і ўсім астатнім работнікам жывёлагадоўлі, начальнік райсельгасхарчу пажадаў не спыняцца на дасягнутым, а ў далейшым дабівацца яшчэ больш высокіх паказчыкаў.
Яўген Міхайлавіч уручыў дыпломы і жывыя кветкі аператарам машыннага даення, удой на адну фуражную карову ў якіх па выніках мінулага года склаў больш чым 8 тысяч кілаграмаў малака. Васьмітысячны рубеж перасягнулі Вольга Дзеравяга, Наталля Драгун, Алена Бондарава і Наталля Горбач з філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”, а таксама Вольга Каробка з ААТ “Лошніцкі край” і Галіна Манкевіч з ААТ “Міраполле”. Дыпломы і кветкі з рук начальніка райсельгасхарчу атрымалі таксама брыгадзіры жывёлагадоўчых ферм і начальнікі комплексаў, калектывы якіх летась надаілі ад каровы больш чым па 7 тысяч кілаграмаў малака: начальнікі МТК і жывёлагадоўчага ўчастка “Майсееўшчына” філіяла “Вялікія Навасёлкі” Валянціна Каптур і Юлія Арэшка, брыгадзір МТФ “Негнавічы” ААТ “Лошніцкі край” Зінаіда Міхайлава і брыгадзір МТФ “Кішчына Слабада” ААТ “Міраполле” Марыя Мішчанка.
Са словамі віншавання і пажаданнямі шчасця, здароўя, сямейнага дабрабыту і новых працоўных поспехаў да віноўнікаў урачыстасці звярнуліся выконваючая абавязкі намесніка начальніка райсельгасхарчу Галіна Давідовіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Зяблікава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда Басарэўская.
Дыпломы і кветкі атрымалі жывёлавод па абслугоўванню маладняку БРЖ ААТ “Лошніцкі край” Галіна Хорава, жывёлавод па гадоўлі БРЖ СУП “Божадары” Тамара Петрачэнкава, аператар па адкорму БРЖ філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” Алена Дашкевіч, аператары па штучнаму асемяненню БРЖ – Ніна Гаеўская з ААТ “Лошніцкі край”, Алена Лазерка з ААТ “Аграфірма імя Суворава”, Алеся Кузура з АСП – філіяла “Ніўкі” УП “Папяровая фабрыка” Дзярж-
знака і Таццяна Ванковіч з ААТ “БарысаўСаюзАгра”.
Такога ж гонару ўдастоены начальнік цэха ўзнаўлення ААТ “Свінакомплекс Негнавічы” Юлія Кандрашэнка, аператары гэтага ж прадпрыемства Ганна Чарнуха, Таццяна Абрамовіч і Наталля Лапо, а таксама аператары свінагадоўчага комплексу філіяла “Далгінава” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” Вольга Макарава і Ала Карповіч, аператары свінагадоўчага комплексу філіяла “Беланы” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” Святлана Чарткова, Лілія Ваўчок, Ірына Міхневіч і Вольга Кунская.
Усім удзельнікам раённага злёту жывёлаводаў былі ўручаны каштоўныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і жывыя кветкі. Для іх былі арганізаваны пачастунак і канцэрт самадзейных артыстаў
Барысаўшчыны.

←Для информационной безопасности страны важно наличие широкого круга экспертов и лидеров мнений - Бузовский

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика