У Кіраўскім РАПТЗ — новы кіраўнік

Источник материала:  

У Кіраўскім РАПТЗ — новы кіраўнік

Па ўзгадненні з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам, згодна пратакола назіральнага савета ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” з 20 лютага 2019 года дырэктарам ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” назначаны Лявонцій Ціханавіч КУШАВАРАЎ.
Нарадзіўся Л.Ц.Кушавараў у в.Скрыпліца ў 1972 годзе. У 1994 годзе закончыў Жыліцкі сельгастэхнікум. У дадзены час навучаецца ў Беларускай сельгасакадэміі па спецыяльнасці “агранамія”.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе ў сельскагаспадарчай галіне нашага раёна. З 2000 года быў брыгадзірам калгаса “3-і з’езд Саветаў”, пазней — у ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У 2003 годзе стаў начальнікам участка РАПТЗ. З 2005 па 2012 гады быў старшым майстрам, начальнікам участка ААТ “Кіраўсквадгас”.
З сакавіка 2012 года займаў пасаду намесніка дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

←В минском СИЗО № 1 идет судебный процесс над 37 обвиняемыми в незаконном обороте наркотиков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика