Народнае галасаванне: падтрымаць “Тэатр пад адкрытым небам”

Источник материала:  

Народнае галасаванне: падтрымаць “Тэатр пад адкрытым небам”
Праходзіць народнае галасаванне за выбар праектных прапаноў. Выбраны праект атрымае фінансаванне. Праект “Тэатр пад адкрытым небам” Цэнтра падтрымкі маладых інвалідаў  удзельнічае ў галасаванні. Арганізатары хочуць атрымаць сродкі на пабудову летняга амфітэатра ў вёсцы Лука для правядзення летніх лагераў.

Нагадаю, што лагер “Тэатра пад адкрытым небам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі праходзіць кожнае лета вось ужо 10 гадоў. Але працаваць і жыць, ставіць спектаклі ўдзельнікам, валанцёрам даводзіцца не ў зусім добрых умовах.

Для падтрымкі праекта патрэбна накіраваць СМС на кароткі нумар 7755. У паведамленні напісаць толькі 2200. Прагаласаваць можна з аднаго нумара толькі адзін раз. Галасаванне прадоўжыцца да 21 гадзіны 10 сакавіка.

Падтрымаем разам ініцыятывы людзей з абмежаванымі магчымасцямі!

Таццяна СЕГЕН

←Художественная мастерская для особенных детей открылась на Столинщине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика