Вялікі арлец — “асоба” года

Источник материала:  
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ён — сапраўдны беларускі арол, велічная і рэдкая птушка — адзін з чатырох відаў арлоў, якія гняздуюцца ў нашай краіне. Як паведамляе грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, арлец (вялікі падворлік) выбраны птушкай 2019 года.

Вялікі арлец — балотны арол. Гняздуецца ў цяжкадаступных забалочаных лясах, часта на невялікіх лясістых выспах пасярод шырокіх балот. Каб захаваць гнездавыя тэрыторыі, спецыялісты АПБ арганізуюць экспедыцыі па пошуку гнёздаў вялікіх арляцоў, рыхтуюць дакументы, каб такія месцы былі ўзятыя пад ахову, робяць маніторынг папуляцыі. У межах міжнароднага праекта “Навукова абгрунтаваная ахова глабальна пагражальнага віду вялікага арляца ў Беларусі” вядзецца назіранне анлайн за міграцыяй вялікіх арляцоў.

Нацыянальную кампанію “Птушка года” АПБ праводзіць з 2000 года. Галоўная яе мэта — прыцягнуць увагу насельніцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга (івалга звычайная), дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулон, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая (вушастая) сава, жаўрук-смяцюх (жаваранак чубаты) і шчыгел (шчыгол).

Сяргей КУРКАЧ,

“Звязда”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Военная служба по контракту – достойный выбор патриота Республики Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика