“Пост бяспекі” ў “Еўраопце”
28.02.2019
—
Новости Общества
У рамках Адзінага дня бяспекі ратавальнікі арганізавалі работу інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі “Пост бяспекі” ў краме “Еўраопт”.
Супрацоўнікі райаддзела заклікалі пакупнікоў выконваць правілы пажарнай і асабістай бяспекі, разам паўтаралі правілы эксплуатацыі электра- і газавага абсталявання, нагадвалі пра тое, што нельга курыць у ложку і для асабістай бяспекі мэтазгодна ўстанавіць у кватэрах і дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
Эфект прафілактычнай работы быў узмоцнены наглядна-выяўленчай прадукцыяй, элементамі піар-кампаніі “Ганарымся, што навучылі”, прэзентацыяй ма-більнага дадатку “Дапамога побач”, дэманстрацыяй відэаролікаў. Так што людзі, якія ў той дзень прыйшлі ў магазін набыць неабходны тавар, атрымалі ў дадатак і неабходную для асабістай бяспекі інфармацыю.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №18 ад 01.03.2019 г.