«Пост Безопасности» работал в магазине «Продуктоша» в Шумилино
28.02.2019
—
Новости Общества
У рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі” выратавальнікі арганізавалі работу інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі “Пост Бяспекі” ў краме “Прадуктоша” ў Шуміліне, дзе былі прадстаўлены выстава нагляднай прадукцыі, прэзентацыі мабільнага дадатку “Дапамога побач”. Праводзілася таксама піар-кампанія “Ганарымся, што навучылі”.
У час гутарак пра бяспеку асаблівая ўвага надавалася правілам эксплуатацыі бытавых катлоў, печак, электрычных абагравальнікаў і іншых бытавых электрапрыбораў, праблеме курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення, эфектыўнасці абсталявання жылых дамоў і кватэр аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, правілам работы са сродкамі пажаратушэння. Асноўны акцэнт быў зроблены на папярэджанне гібелі дзяцей у пажарах. Супрацоўнікі МНС рэкамендавалі не пакідаць малых без нагляду ні ў якім выпадку. Актыўным удзельнікам былі ўручаны буклеты і памяткі.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.