Людзі Смаргоншчыны: Алена Шутовіч
Кладаўшчык Алена ШУТОВІЧ і бухгалтар-касір Людміла ВРУБЛЕЎСКАЯ абмяркоўваюць рабочыя пытанні.
Спачатку Алене Уладзіміраўне, якая скончыла ўлікова-планавы тэхнікум і атрымала прафесію бухгалтара, даверылі апрацоўваць пуцёўкі, потым яна была аўтазапраўшчыцай, выдавала вадзіцелям талоны на паліва.
Кіраўніцтва аўтапарка заўважыла старанне маладой работніцы і перавяло яе ў планавы аддзел.
Цяпер жанчына працуе кладаўшчыком. Работа матэрыяльна адказная, але цікавая.
“Паколькі ў працоўным калектыве пераважная частка мужчын, то менавіта з імі найчасцей маю справу, якія і пагавораць, і пажартуюць, - усміхаецца Алена Уладзіміраўна. – На працу ў аўтапарк прыходзяць маладыя работнікі, ёсць сярод іх цікавыя людзі, многа ведаюць, і з імі складваюцца нармальныя працоўныя адносіны. Увогуле, калектыў добры, людзі культурныя, канфліктаў няма, што, вядома ж, задавальняе”.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.