Слаўныя ўспаміны юбілейнага года

Источник материала:  
Восенню 1944 года, калі тэрыторыя Беларусі была поўнасцю вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выйшаў у свет першы нумар газеты “Перамога”, пазней яна стала называцца “Светлы шлях”. У гэтым годзе мы святкуем 75-годдзе вызвалення Беларусі і такі ж юбілей нашага выдання.

Слаўныя ўспаміны юбілейнага года

На працягу некалькіх месяцаў мы будзем публікаваць вытрымкі з газетных старонак розных гадоў, замалёўкі пра тых людзей, якія стаялі ў вытокаў “Светлага шляху”, якія не саромеліся хваліць, не баяліся крытыкаваць і з гонарам казалі: “Я – журналіст”. 

Спадзяёмся, што вам будзе цікава разам з намі прайсці шлях ад друкаванай лістоўкі апошніх ваенных гадоў да каляровага выдання, якое адлюстроўвае жыццё раёна сёння.

“Паступаючыя з Германіі звесткі гавораць аб тым, што паражэнні нямецкіх войск на совецка-германскім фронце прывялі да катастрафічных вынікаў і ўнутры краіны. У Германіі ўзмацняецца паніка і разруха. Прыведзен у разбурэнне транспарт. Міліёны жыхараў бягуць з усходніх абласцей. Яны перапоўнілі многія гарады. Насельніцтва БЕРЛІНА атрымала загад аб эвакуацыі. З харчаваннем справа абстаіць так дрэнна, што ўлады не могуць зябяспечваць бежанцаў. Абвешчана аб скарачэнні пайка для ўсяго насельніцтва.

Як паведамляюць знаходзячыяся ў БЕРЛІНЕ карэспандэнты нейтральных краін, туды разам з патокам бежанцаў прыбывае з усходу вялікая колькасць дызерціраў. Гэты факт пацвярджаецца і загадамі ваенных улад, якія забараняюць насельніцтву пад пагрозай найстражэйшых пакаранняў прадстаўляць прытулак ваеннаслужачым, “адстаўшым ад сваіх часцей”.

Амерыканскія карэспандэнты адзначаюць, што наступленне Чырвонай Арміі прывяло да падзення духу гітлераўскіх салдат і на заходнім фронце. Нямецкая абарона тут робіцца больш слабай у выніку перакідкі значнай часткі войск на усход. Павялічваецца лік варожых салдат і афіцэраў, якія здаюцца ў палон.

Пераадольваючы ўпорнае супраціўленне ворага, воіны Чырвонай Арміі прадаўжаюць прасоўвацца ўперад. Да БЕРЛІНА ўжо засталася не больш 70 кілометраў”.

(Газета “Перамога” ад 8 лютага 1945 г.).

 

←«Город маленький, все друг друга знают». В Столбцах прощаются с погибшими при нападении в школе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика