Электрачайнікі, цукеркі і чайныя наборы

Источник материала:  


Падчас сустрэч з жывёлаводамі прафсаюзны лідар знаёміць іх з працоўнымі дасягненнямі лепшых калектываў і асобных аператараў машыннага даення Барысаўшчыны, цікавіцца, ці паўсюдна для работнікаў жывёлагадоўчых ферм і комплексаў створаны належныя ўмовы працы і бытавыя ўмовы, ці забяспечаны работнікі спецабуткам і спецадзеннем і ці рэгулярна і своечасова ім выплачваецца заработная плата.
Напярэдадні Зінаіда Аляксандраўна пабывала на малочна-таварных комплексах “Навасёлкі” і “Майсееўшчына” філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”. А на мінулым тыдні завітала на ранішнюю дойку на малочна-таварную ферму “Зембін”, а таксама на малочна-таварны комплекс “Іканы” ААТ “Зембінскі”.
На МТФ “Зембін” утрымліваецца 388 кароў, якіх абслугоўваюць 8 асноўных і 2 падменныя аператары машыннага даення. За мінулы год сярэдні ўдой ад адной фуражнай каровы па ферме склаў усяго толькі 3600 кілаграмаў малака, што ніжэй паказчыка папярэдняга года. Хаця раней тут надойвалі па 4200 кілаграмаў. У гэтыя дні сярэднясутачны ўдой на карову па ферме складае каля 8 кілаграмаў малака, што на 3 кілаграмы менш
мінулагодняга.
Галоўны заатэхнік гаспадаркі Лілія Алай патлумачыла зніжэнне прадуктыўнасці жывёлы тым, што ўлетку з-за спякоты павыгарала трава на пашы. Апроч гэтага, атрымаўшы летась усяго па 15 цэнтнераў збожжа з гектара, няма магчымасці забяспечыць дойны статак неабходнай колькасцю канцэнтратаў. Патрабуецца і павышэнне генетычнага патэнцыялу жывёлы.
Як запэўніла Лілія Сямёнаўна, кіраўніцтвам і спецыялістамі гаспадаркі адшукваюцца меры для выхаду са складанага становішча і павышэння прадуктыўнасці жывёлы. З мэтай кампенсацыі недабору канцэнтратаў у рацыён кармлення кароў уводзяцца патака і макуха, а для абнаўлення дойнага статка і павышэння генетычнага патэнцыялу жывёлы на ферму пераведзена больш чым паўсотні цялушак для раздою. Ужо часткова зроблена і намечана на будучае перазалужэнне нізкапрадуктыўных кармавых угоддзяў і стварэнне многакампанентнай пашы інтэнсіўнага тыпу з наборам злакавых і бабовых траў розных тэрмінаў
паспявання.
Паводле сцвярджэння галоўнага заатэхніка, прымаемыя меры даюць падставы спадзявацца на ліквідацыю мінуса па малаку не толькі па гэтай ферме, але і па гаспадарцы з пераводам жывёлы на пашу ў летні час. Спецыялісты і радавыя жывёлаводы пастараюцца прыкласці для гэтага ўсе свае сілы і старанне…
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда Басарэўская ўручыла брыгадзіру фермы Але Новік (на здымку) электрычны чайнік, набор фарфоравага посуду для чаю, а таксама пакет з цукеркамі для ўсіх работнікаў фермы. Салодкі падарунак, а таксама фарворавы набор ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК атрымалі і жывёлаводы малочна-таварнага комплексу “Іканы” ААТ “Зембінскі”, на якім утрымліваецца 863 галавы дойнага статка.
Такія ж самыя падарункі ў той дзень былі ўручаны таксама жывёлаводам МТФ “Ніўкі” і “Вароўскае” АСП – філіяла “Ніўкі” УП “Папяровая фабрыка”
Дзяржзнака.

 

←Ученый, живший в семье волков: «Человек всегда перекладывает на кого-то свои гадостные качества»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика