Тыдзень прафарыентацыі прайшоў у Сінькоўскім яслі-садзе - сярэдняй школе

Источник материала:  
Як добра, калі ў чалавека ёсць магчымасць выбраць сабе прафесію не па неабходнасці, а ў адпаведнасці з душэўнымі схільнасцямі.

Тыдзень прафарыентацыі прайшоў у Сінькоўскім яслі-садзе - сярэдняй школе

Правільна выбраная прафесія – гэта не проста ўдала ці няўдала прынятае рашэнне, а даволі часта шчаслівы ці нешчаслівы лёс, актыўнае, творчае і радаснае жыццё ці пасіўнае, абыякавае і бессэнсоўнае існаванне.

Тыдзень прафарыентацыі, які адбыўся ва ўстанове з 28 студзеня па 2 лютага, – адна са штогадовых формаў прафесійнай арыентацыі. Ён ахоплівае ўсе формы прафарыентацыйнай дзейнасці. У рамках Тыдня праводзяцца фотавыставы і выставы малюнкаў, ладзяцца гульні і конкурсы на лепшае веданне прафесій.

Тыдзень прафарыентацыі прайшоў у Сінькоўскім яслі-садзе - сярэдняй школе

Вучэбныя заняткі прайшлі пад дэвізам “Фарміраванне прафесійнай накіраванасці асобы навучэнцаў сродкамі вучэбных прадметаў”. Выхаванцы дашкольных груп і малодшыя школьнікі прадставілі выставу малюнкаў “Прафесіі маіх бацькоў…”. Цікавасць у навучэнцаў выклікалі практычны занятак “У пошуках будучай прафесіі” (Х клас), гадзіна зносін “Хачу – магу – трэба” (VIII клас), адкрыты дыялог “Прафесійныя прыярытэты” (ХІ клас), гульнёвая праграма “Усе работы добрыя – выбірай на густ” (ІІІ-V клас), прафесійная дыягностыка.

Тыдзень прафарыентацыі прайшоў у Сінькоўскім яслі-садзе - сярэдняй школе

Завяршыўся Тыдзень прафарыентацыі вечарам сустрэчы з выпускнікамі ўстановы адукацыі, у час якога старшакласнікі змаглі пазнаёміцца з былымі навучэнцамі, якія знайшлі свой шлях у жыцці.

Г. К. ЖАЛЕВІЧ,  намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Фота аўтара.

←«Минирования», вступление в ВТО, цитаты Лукашенко-отца и забытый в лесу ребенок - все за вчера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика