Мёд са смакам Божага слова
01.02.2019
—
Новости Общества
24 студзеня католікі ўсяго свету адзначалі ўрачыстасць святога Францыска Сальскага. У нашай парафіі да гэтага свята ўпершыню прымеркавалі “Мядовы фэст”.
Чаму фэст менавіта мядовы? Францыска Сальскага, біскупа Жэневы, сучаснікі назвалі мядовым доктарам з-за яго лагоднага падыходу да навяртання ў каталіцтва іншаверцаў.
У гэты дзень вернікі прынеслі ў касцёл на асвячэнне збанкі мёду. Ксёндз Алег Жураўскі блаславіў таксама пчаляроў. А пасля Святой Імшы ўсіх запрасілі на забаўляльную праграму, напрыканцы якой частавалі блінамі і, безумоўна, мёдам.
Святы Францыск САЛЬСКІ – апякун пчаляроў.
Салодкі пачастунак.
Мядовыя соты – прыгожы святочны дар.
Вернікі прынеслі мёд для асвячэння.
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.