Змяняецца расклад руху аўтобуса Івацэвічы-Аброва...

Источник материала:  
Змяняецца расклад руху аўтобуса Івацэвічы-Аброва...

 Пакуль гэта ў якасці эксперымента


У сувязі з неаднаразовымі зваротамі жыхароў Аброва, Вулькі-Аброўскай, Вялікай Гаці ў рэдакцыю “ІВ”, кіраўніцтвам аўтапарка №14 г. Івацэвічы прынята рашэнне аб змяненні раскладу руху ў вячэрні час аўтобуса Івацэвічы-Аброва. 

Цяпер ён будзе адпраўляцца з Івацэвічаў у 17.15, а прыбываць у 19.50. Такім чынам, людзі не будуць спазняцца на цягнік Мінск-Брэст, які прыбывае на станцыю Івацэвічы ў 19.58, а таксама паспяваюць на гарадскі аўтобус адпраўленнем 20.00 ад аўтастанцыі. 
Гэты змяненні пачнуць дзейнічаць з 1 лютага 2019 года і працягнуцца месяц. Па выніках эксперымента будзе прынята канчатковае рашэнне.
Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ.

←Вопрос о введении новых услуг по полному тарифу для незанятых не рассматривается - Минтруда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика