НАСЕННЕ НАЗАПАШАНА, АЛЕ ЁСЦЬ ПЫТАННІ З УСХОДЖАСЦЮ

Источник материала:  


Як абстаяць справы з назапашваннем і давядзеннем да неабходных пасяўных кандыцый насеннага матэрыялу ў раёне ў цэлым і ў асобных сельскагаспадарчых арганізацыях? На гэта і некаторыя іншыя пытанні карэспандэнт газеты папрасіў адказаць выконваючую абавязкі начальніка Барысаўскай раённай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін Алену ВАЛЧАНІНУ.
– Перад спецыялістамі агранамічнай службы гаспадарак стаіць задача стварыць неабходны запас высакаякаснага насення яравых збожжавых і зернебабовых культур не ніжэй першай рэпрадукцыі,– адзначыла Алена Васільеўна. – Агульная іх патрэбнасць для раёна складае 3895 тон. Да сярэдзіны студзеня ў наяўнасці сельскагаспадарчых арганізацый мелася 3367 тон. Тут варта мець на ўвазе тую акалічнасць, што мінулы сельскагаспадарчы год быў не вельмі спрыяльным па кліматычных умовах. У пачатку лета па прычыне засухі недаставала вільгаці для наліву паўнаважкіх зярнят, таму аграрыям не ўдалося атрымаць запланаваную ўраджайнасць збожжавых культур, а гэта значыць, і валавыя аб’ёмы зерня. Але ж гаспадаркі з мэтай сортазмены і сортаабнаўлення кожны год набываюць у элітгасах элітнае насенне, і сёлета ўжо заключаны адпаведныя пагадненні, таму гэты нязначны недабор будзе ў бліжэйшы час кампенсаваны.
Некаторую занепакоенасць выклікае той факт, што 181 тона – амаль пятая частка з правераных нашымі спецыялістамі да сярэдзіны студзеня 2136 тон насення – аказалася непрыгоднай да сяўбы па ўсходжасці. Дарэчы, з такой сітуацыяй сутыкнуліся не толькі ў нашым раёне. Справа ў тым, што перад самым жнівом, ужо з-за перанасычанасці той самай вільгаці, некаторыя зярняты пачалі прарастаць прама ў каласах, таму часткова страцілі запасы энергіі, што наклала адмоўны адбітак на іх усхо-
джасць. Аб гэтым сведчаць вынікі праверкі асобных партый некаторых гаспадарак спецыялістамі нашай насеннай інспекцыі. Аднак нічога страшнага ў гэтым няма, нашы спецыялісты выедуць у гаспадаркі з тым, каб на месцы пераправерыць прадстаўленыя ў інспекцыю партыі насення. А аграномы сельгаспрадпрыемстваў ужо вышукваюць магчымасці абмену ў суседніх гаспадарках фуражнага зерня на якаснае насенне, якога ў раёне дастаткова пад запланаваныя плошчы сяўбы яравых збожжавых культур.
– І ў якіх гаспадарках асобныя партыі насення аказаліся непрыгоднымі для сяўбы па ўсходжасці?
– Больш за ўсё выяўлена насення з нізкай усходжасцю ў ААТ “БарысаўСаюзАгра”. Там некандыцыйным аказалася насенне аўса, якое мела толькі 45 працэнтаў усходжасці. У ААТ “Забашавічы” партыя яравой пшаніцы мела 58 працэнтаў усходжасці, а ў ААТ “Аграфірма імя Суворава” ўсходжасць ячменю была ў межах 60 працэнтаў. Затое ў філіяле “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” нарыхтавана і даведзена да патрэбных пасяўных кандыцый якаснае насенне не толькі для сваіх уласных патрэб, але і для рэалізацыі іншым гаспадаркам.
– А якая абстаноўка ў раёне з насеннем зернебабовых культур?
– З насеннем зернебабовых культур сітуацыя намнога лепшая. Усяго ў гаспадарках маецца 923 тоны такога насення, з якіх 555 тон адпавядаюць вызначаным параметрам пасяўнога стандарту як па чысціні, так і па ўсходжасці. А астатняя колькасць такога насеннага матэрыялу пакуль не заяўлена для праверкі.
– А што вы, Алена Васільеўна, можаце сказаць пра насенне шматгадовых траў, ад якіх у многім залежыць трываласць кармавой базы гаспадарак?
– Насення траў летась намалочана гаспадаркамі 268 тон. Патрэбнасць такога насення для вызначаных пад залужэнне і перазалужэнне плошчаў кармавых угоддзяў і пашы складае 128 тон. Ачышчана 112 тон. Справа ў тым, што не ўсе гаспадаркі маюць магчымасць самастойна ачышчаць насенне траў і звяртаюцца за дапамогай да суседзяў, у якіх ёсць набор спецыяльных машын і механізмаў, і пакуль яны чакаюць сваёй чаргі. Часу для ачысткі недастаючай колькасці насення траў ячшэ дастаткова. Заяўлена для праверкі 83 тоны, якія адпавядаюць патрэбным кандыцыям. Выяўлена толькі адна тона насення цімафееўкі, якое прыгоднае па ўсходжасці, але патрабуе дадатковай
ачысткі.
Дарэчы, па насенню траў у нас ніколі не было праблем, штогод каля паўсотні тон яго заставалася ў так званым пераходным фондзе. Іншая справа, што не ўсе гаспадаркі маюць магчымасці зрабіць папярэднюю аплату для праверкі насеннага матэрыялу, а мы працуем апошнім часам па заявачнаму прынцыпу: правяраем насенне толькі пасля аплаты гэтай паслугі.
– А ці дастаткова засыпана і ў якім стане захоўваецца насенне бульбы?
– Сёлета вырошчваннем бульбы будуць займацца толькі два сельгаспрадпрыемствы – ААТ “Міраполле” і СУП “Божадары” (раней бульба вырошчвалася яшчэ і ў ААТ “Аграфірма імя Суворава”). У абедзвюх гаспадарках засыпана каля 400 тон насення, якое захоўваецца ў бульбасховішчах з падтрыманнем неабходнага мікраклімату. Напрыканцы мінулага года мы правяралі стан захоўвання насенных клубняў, і ачагоў іх псавання не было выяўлена. Так што падстаў для хвалявання няма.
Гутарыў Мікалай ЧАЛЕЙ

←29 января в Гродно проведет прием граждан и «прямую телефонную линию» член Постоянной комиссии по экономике, бюджету и финансах Совета Республики Анатолий Гришук

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика