ГАЛОЎНАЕ БАГАЦЦЕ – ГЭТА ЛЮДЗІ

Источник материала:  

– Сёння Мінская вобласць – гэта высокія тэхналогіі, інавацыі, інвестыцыі, цэнтр прамысловасці і культуры, развітая сельская гаспадарка,– адзначыў Анатоль Міхайлавіч.– Але самае галоўнае наша багацце – гэта людзі, жыхары рэгіёна, якія кожны дзень сваёй стараннай працай, талентам і творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць сваю зямлю больш прыгожай, больш яркай і багатай, а родную Міншчыну больш паспяховай…
Кіраўнік вобласці выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам працы, прадстаўнікам грамадскасці і партыйнага руху, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый за вялікі ўклад у развіццё сталічнага рэгіёна, перадавікам усіх галін народнагаспадарчага комплексу, якія сваімі працоўнымі поспехамі і перамогамі праслаўляюць родную Міншчыну і Рэспубліку Беларусь.
У рамках урачыстасці адбылося ўшаноўванне прадстаўнікоў практычна ўсіх сфер дзейнасці, удастоеных ганаровага звання “Чалавек года Міншчыны-2018”. Старшыня аблвыканкама ўручыў ім адпаведныя дыпломы. Такога гонару ўдастоен і старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі выратавання на водах Ігар Федасеевіч ШАПЛЮК. Пад кіраўніцтвам Ігара Федасеевіча Барысаўская раённая арганізацыя на працягу 12 гадоў займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, не адзін раз прызнавалася лепшай у Беларусі.
Акрамя дыпломаў “Чалавек года Міншчыны-2018”, лаўрэаты былі ўзнагароджаны і юбілейнымі медалямі “100 гадоў БССР”, якія яны атрымалі з рук памочніка Прэзідэнта, інспектара па Мінскай вобласці Ігара Яўсеева. Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам.
Наш кар.

←В четыре раза дешевле. Что можно успеть купить в последние дни финальных распродаж?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика