Усе былі роўныя ў песнях славіць Ісуса Хрыста

Источник материала:  
У раённым Цэнтры культуры прайшоў чарговы рэгіянальны фестываль-конкурс калядных песнапенняў. У ім прынялі ўдзел калектывы Смаргонскага, Ашмянскага, Астравецкага раёнаў. Мэты і задачы гэтага мерапрыемства – захаванне і развіццё песеннай праваслаўнай культуры, павышэнне выканальніцкага ўзроўню  праваслаўных песнапенняў сярод калектываў прыходаў і свецкіх калектываў. Акрамя гэтага ўвага надаецца  адраджэнню цікавасці  слухачоў да харавога мастацтва праваслаўнай царквы, да свецкіх твораў духоўнага зместу, пабуджэнню цікавасці моладзі да лепшых узораў духоўнай харавой і вакальнай музыкі, прыцягненню дзяцей і бацькоў да святкавання Калядаў.

Усе былі роўныя ў песнях славіць Ісуса Хрыста

Выступае хор прыходу Спаса-Праабражэнскага храма г. Смаргоні.


Згодна з умовамі фестывалю-конкурсу, у ім удзельнічаюць дзіцячыя і дарослыя, царкоўныя і свецкія харавыя калектывы, вакальныя ансамблі, у тым ліку і сольныя выканаўцы. Важна адзначыць, што свецкія калектывы прадастаўляюць праграму, якая адпавядае ідэалам высокамаральнага і духоўнага зместу.

Перад пачаткам канцэрта яго ўдзельнікаў прывітаў дабрачынны Смаргонскай акругі протаіерэй Анатоль Рэзановіч. Ён павіншаваў удзельнікаў фестывалю-конкурсу і гледачоў у зале з Калядамі і Хрышчэннем, благаславіў на добрую справу. 

“Мы сабраліся тут для таго, каб праславіць у песнях Ісуса Хрыста. Рэгіянальны фестываль-конкурс “Слава ў вышніх Богу” традыцыйны, 14 па ліку”, - сказаў айцец Анатоль.

Усе былі роўныя ў песнях славіць Ісуса Хрыста

Канцэртную праграму адкрыў хор прыходу храма святых апосталаў Пятра і Паўла г. Астраўца. Потым выступілі некалькі спеўных калектываў нашага горада: хор прыходу Спаса-Праабражэнскага храма, ансамбль прыходу святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, ансамбль храма святых мучанікаў Антонія, Іана, Яўстафія Віленскіх, узорная дзіцячая вакальная студыя “ГаласОк” СШ №5 і іншыя. У фестывалі-конкурсе прынялі ўдзел і спеўныя калектывы з сельскай мясцовасці.

Са сцэны ў залу лілася гармонія гукаў, пранікала ў сэрцы людзей, якія прыйшлі паслухаць калядныя песнапенні. Здавалася, што напевы адныя і тыя ж, але гучалі яны па- рознаму. Калектывы і асобныя выканаўцы вызначаліся высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства. І хаця гэта не проста фестываль, а яшчэ і конкурс, падчас якога неабходна ацэньваць выканаўцаў, але ўсе імкнуліся выступіць высокапрафесійна, таму не было лепшых. Усе былі роўныя ў сваім імкненні шчыра славіць у песнях Ісуса Хрыста.

Усе былі роўныя ў песнях славіць Ісуса Хрыста

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←«Мы просто расхлябанные и разбэшчаныя». Лукашенко поручил АП взять на контроль переработку отходов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика