30 учреждений и предприятий Кореличского района ждут работников

Источник материала:  

Амаль чатыры гады таму ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь з’явіўся Дэкрэт №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, мэта якога – прастымуляваць грамадзян да працоўнай дзейнасці, забяспечыць выкананне імі абавязку па ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. З верасня мінулага года ў кожным раёне была створана пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, дзякуючы рабоце якой колькасць беспрацоўных у Карэліцкім раёне значна знізілася.

30 учреждений и предприятий Кореличского района ждут работников

На пачатку працы камісіі ў базе грамадзян, не занятых у эканоміцы, знаходзілася 367 чалавек. З кожным месяцам гэта лічба зніжалася, і зараз яна складае 271. Згодна з дзеючым заканадаўствам, з 1 студзеня 2019 года каля 20 жыхароў раёна будуць аплачваць гарачае водазабеспячэнне не па асноўных тарыфах, якія прадугледжаны для большасці насельніцтва, а па эканамічна абгрунтаваным кошце, які значна вышэй.

На пасяджэнні камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якое адбылося 16 студзеня ў ДУК “Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры”, з 20 чалавек, не занятых у эканоміцы, ахвотных працаўладкавацца не было. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, які ўзначальвае камісію, адзначыў, што сітуацыя ў раёне пад кантролем:

– У Гродне колькасць беспрацоўных складае амаль 6 тысяч чалавек, у Лідзе – 2 тысячы, у Карэліцкім раёне — менш за 300. Мы яшчэ раз прапануем непрацуючым жыхарам раёна з’явіцца на пасяджэнне, каб атрымаць магчымасць знайсці работу і аплачваць паслугі ЖКГ так, як гэта робіць большасць жыхароў краіны.

На гэтым праца камісіі не спынілася. 44-гадовы Уладзімір убачыў аб’яву ў раённай газеце і таму вырашыў звярнуцца па дапамогу. Раней мужчына працаваў жывёлаводам у племзаводзе “Карэлічы”, але каля шасці месяцаў ужо без работы. Члены камісіі прапанавалі яму некалькі варыянтаў, якія мужчына паабяцаў абавязкова разгледзець.

Апошняй на пасяджэнне прыйшла жанчына, чыя нявестка нідзе не працаўладкавана. Па адукацыі 42-гадовая жыхарка Карэліч – бухгалтар, але адпаведнага вопыту ў яе няма. Раней працавала прыбіральшчыцай, але зараз знайсці работу не атрымліваецца. Камісія азнаёмiла жанчыну з вакансiямi і прапанавала, каб яе нявестка звярнулася да канкрэтнага наймальнiка пэўнай арганiзацыi.

Дарэчы, па стане на 9 студзеня 2019 года, працоўнымі месцамі могуць забяспечыць 30 устаноў і прадпрыемстваў Карэліцкага раёна. Так, запатрабаванымі з’яўляюцца прафесіі ветурача, заатэхніка, аператара машыннага даення, трактарыста, медсястры, хармайстра, прадаўца і вадзіцеля. Пра ўвесь спіс вакансій можна даведацца, калі звярнуцца ў камісію альбо ў аддзел дзяржаўнай службы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама.

Таксама ва ўпраўленнi гатовы прапанаваць перанавучанне па спецыяльнасцях, у якіх маюць патрэбу арганізацыі і гаспадаркі раёна. Усе жадаючыя пры гэтым будуць забяспечаны жыллём і стыпендыяй.

Вікторыя КАСЦЮК

←Не оказаться в снежном плену

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика