Пытанні рэалізацыі міратворчых спраў абмяркоўваліся на расшыраным пасяджэнні праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міру

Источник материала:  

Пытанні рэалізацыі міратворчых спраў абмяркоўваліся на расшыраным пасяджэнні праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міру

Напрыканцы мінулага года адбылося расшыранае пасяджэнне праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, на якім былі падведзены вынікі работы за адышоўшы год і вызначаны задачы
на 2019-ты.

Старшыня праўлення раённай арганізацыі Вольга Гаршкова спынілася на рабоце ў межах сацыяльна значных праграм: “Памяць”, “Клопат”, “Дзіця міру”, “Падтрымка дзіцячых праграм”, “Падтрымка таленавітай моладзі”, “Год малой радзімы”, “За здаровы лад жыцця” і па іншых напрамках.
Як падкрэсліла Вольга Усеваладаўна, дзякуючы падтрымцы міратворчага руху органамі ўлады, грамадскасцю, працоўнымі калектывамі раёна, рабоце актыву арганізацыі мерапрыемствы і акцыі Фонду міру паспяхова рэалізуюцца.
У мінулым годзе на рахунак раённай арганізацыі Беларускага фонду міру паступіла добраахвотных ахвяраванняў на суму 5900 рублёў. Значны ўклад у гэта ўнеслі працоўныя калектывы райбальніцы, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, аддзелаў райвыканкама, РАНС, ААТ “Дабаснянскае”, раёна электрасетак і іншыя.
Сродкі выкарыстоўваюцца для рэалізацыі міратворчых спраў, арганізацыі мерапрыемстваў, акцый.
Увага надаецца ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, ушанаванню ветэранаў вайны з нагоды дзяржаўных свят і асабістых юбілеяў, удзелу ў патрыятычных мерапрыемствах, а таксама аказанню дапамогі сацыяльным і іншым установам у набыцці неабходнай бытавой тэхнікі, абсталявання.
Так, напрыклад, у 2018 го­дзе ў палату, прызначаную для ветэранаў вайны ў райбальніцы, быў набыты халадзільнік сумесна з раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь”.
Раённая арганізацыя Фонду міру ўнесла свой уклад пры правядзенні цырымоніі ўшанавання перадавікоў вытворчасці на ўрачыстым сходзе, прысвечаным падвядзенню вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2017 год, лідараў уборкі ўраджаю на раённым свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”.
Падтрымка таленавітай моладзі — адзін з прыярытэтных накірункаў работы.
Так, былі выдзелены сродкі для ўшанавання выпускнікоў устаноў адукацыі: выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў на раённым выпускным вечары.
У 2018 годзе па ініцыятыве Беларускага фонду міру быў праведзены рэспубліканскі паэтычны конкурс “Шчасце — жыць у мірнай краіне!”. Былі ўшанаваны пераможца абласнога этапу конкурсу Кацярына Волкава з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, прызёры Анастасія Прусянкова з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, Вікторыя Мітраховіч з НПК “Дабаснянскі ДС-СШ”, Уладзіслаў Сарокін з Баравіцкай СШ.
У пераліку добрых спраў — удзел у арганізацыі іншых мерапрыемстваў у межах Года малой радзімы, адкрытага дыя­логу “Сустрэча пакаленняў”, прысвечанага 100-годдзю ВЛКСМ, дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство”.
Раённая арганізацыя Фонду міру цесна супрацоўнічае з раённымі структурамі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, “БРСМ”, БРПА.
Падчас пасяджэння з удзе­лам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Бяляўскай, якая з’яўляецца намеснікам старшыні праўлення раённай арганізацыі Фонду міру, былі абмеркаваны іншыя пытанні работы, намечаны напрамкі дзейнасці на 2019 год у вырашэнні галоўнай мэты — умацавання міру, дружбы, згоды і ўзаемаразумення паміж народамі, выканання дабрачынных задач.
Падрыхтавала Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: зацікаўленая размова па пытаннях работы арганізацыі.

←Где можно окунуться в Крещение в Витебске и Витебском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика