Кіраўшчына папоўнілася новымі жыхарамі

Источник материала:  

Кіраўшчына папоўнілася новымі жыхарамі

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у лістападзе і снежні мінулага года ў нашым раёне нарадзілася 28 малышоў, прычым хлопчыкі — у лідарах — іх нарадзілася 16, а дзяўчынак — 12.

У лістападзе сімвал нованароджанага дзіцяці — бусляня — завітаў у 12 сем’яў нашага раёна.

Сыночкі-першынцы нарадзіліся ў Кацярыны Таранавай, Наталлі Сіўчыкавай і Валерыі Клімец з Кіраўска.

У Кацярыны Бялянавай з Кіраўска нарадзілася дачушка, якая стала першым дзіцяці ў сям’і.

У Святланы Печань з Кіраўска, Вольгі Іванчыкавай са Стаек, Яўгеніі Бяляўскай са Стаўпішчаў другімі дзецьмі ў сем’ях сталі сыночкі. Адразу двайное шчасце завітала ў сям’ю кіраўчанкі Вольгі Васковіч — у яе нарадзіліся сыночкі-блізняты.

У кіраўчанкі Галіны Пархамовіч нарадзілася другое дзіцяці — дачушка.

Дачушка Таццяны Кузняцовай з Мышкавіч стала трэцім дзіцяці ў сям’і. У Веранікі Саньковай
з Мышкавіч трэцім дзіцяці стаў сынок.

У Дзіяны Мароз з Барчыц нарадзілася чацвёртае дзіцяці — дачушка.

У снежні прыемная падзея — нараджэне малыша — адбылася ў 15 сем’ях жыхароў Кіраўшчыны.

Дачушкі-першынцы нарадзіліся ў Святланы Кавалёвай з Кіраўска, Святланы Грышчанка з Мышкавіч.

Упершыню сталі матулямі, нарадзіўшы сыночкаў, Крысціна Зайцава і Юлія Шкрадзюк з Кіраўска, Вікторыя Долгая з Паўлавіч.

У Алены Шкрадзюк і Кацярыны Ляпінай з Кіраўска, Анастасіі Жук з Мышкавіч другімі дзіцяці ў сем’ях сталі сыночкі.

У Ірыны Катушкінай, Таццяны Коўтун і Кацярыны Есьман з Кіраўска, Галіны Букатай са Стаўпішчаў нарадзілася па другім дзіцяці — дачушкі.

Трэцяе дзіцяці — дачушка нарадзілася ў Вольгі Кандрацьевай з Капусціна. У Ірыны Міхальковай з Цейкавіч трэцім дзіцяці стаў сынок.

У Святланы Крамчуковай з Кіраўска дачушка стала чацвёртым дзіцяці.

Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!

←Хочешь работать? Поможем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика