Лауреат Государственной премии СССР Лариса Яроцкая рассказала про две составляющих счастливой жизни

Источник материала:  

Ёсць сярод нас людзі, якім лёс падараваў знаёмствы не з адным, а адразу з некалькімі гарадамі ці вёскамі. Хтосьці праз пэўны час гаворыць сваёй радзіме “да пабачэння”, а хтосьці, як лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Ларыса Васільеўна Яроцкая, вяртаецца дамоў і больш за 35 год працуе на роднай зямлі.

Лауреат Государственной премии СССР Лариса Яроцкая рассказала про две составляющих счастливой жизни

Нарадзілася будучы лаўрэат 5 студзеня 1954 года ў вёсцы Заполле Карэліцкага раёна. Маці, Леаніла Фёдараўна, усё жыццё адпрацавала на ферме, за што атрымала вялікую колькасць узнагарод ад кіраўніцтва БССР. У скарбонцы жанчыны ордэны Леніна і “Знак Пашаны”, а таксама шматлікія медалі з ВДНГ… Жанчына была працавітай і ўлюбёнай у сваю справу, але пры гэтым не забывалася пра свой галоўны абавязак – быць добрай маці для траіх дзяцей – Людмілы, Валерыя і Ларысы.

Пасля заканчэння васьмігадовай школы наша гераіня паступіла ў Гродзенскі будаўнічы ліцэй. Адвучыўшыся, спачатку паехала працаваць у Ліду, потым – у Мінск, а пазней, дзякуючы камсамольскаму білету, – у Ліпецк. Зноў сустрэцца з роднымі краявідамі дазволіла замужжа, бо хлопец быў таксама з Карэліччыны.

Вярнуўшыся дамоў, жанчына пайшла працаваць на мясцовую ферму, якой і прысвяціла больш за 35 год. Ларыса Васільеўна прыгадвае, што працаваць ёй было даспадобы. За ўсё жыццё нават думкі не было аб тым, каб змяніць месца работы, а ў 2001 годзе яе намаганні былі ўзнагароджаны: жанчыне падарылі новенькія “Жыгулі”.

– Шчыра кажучы, першы час я шкадавала, што не засталася ў сталіцы, але калі пайшла працаваць даяркай, мае думкі змяніліся карэнным чынам. Я ўсё жыццё любіла і люблю жывёл: катоў, сабак, каровак… З імі мне значна прасцей, чым з людзьмі, – дзеліцца Ларыса Васільеўна.

Працуючы на ферме, жанчына ўкладвала ў справу ўсю душу, з вялікай ахвотай і самаадданасцю рабіла тое, што прыносіла задавальненне. Але лёгка было не заўжды.

– Цяжкім момантам было сумяшчаць працу на ферме і адначасова выхоўваць траіх дзяцей. Уставала ў тры гадзіны раніцы і хуценька бегла даіць кароў, пакідаючы дзетак зусім адных… Але як іначай? Выхаваннем займалася я адна, таму іншага выйсця, на жаль, не было…

Узнагароды за сумленную працу не прымусілі сябе чакаць: тое, як паклікалі ў Маскву, жанчына памятае добра. Хваляванне, гонар і неапісальная радасць сталі асноўнымі пачуццямі, якія суправаджалі Ларысу Васільеўну падчас узнагароджвання. У 1989 годзе ў Крамлёўскім палацы ёй прысвоілі званне Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, а крыху пазней ураджэнка Карэліччыны атрымала Грамату Вярхоўнага Савета БССР.

Свой лёс жанчына ўзгадвае з усмешкай на вачах, не забываючыся прыгадаць любімых унукаў – Рыту, Валодзю, Кіру і Уладзіславу. А на маё пытанне аб тым, што з’яўляецца галоўным у жыцці, жанчына не раздумваючы адказвае: “Дзеці і праца. Вось і ўсё”.

Вікторыя КАСЦЮК

←В Бресте студент обокрал врача скорой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика