Дзед Мароза і Снягурка адправіліся ў дарогу… у Ракаўцы і Папелевічы
27.12.2018
—
Новости Общества
Дзеці чакаюць навагодніх падарункаў. Але не ў кожнай сям’і іх могуць купіць бацькі. Таму начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Сяргей Кудзеньчук, начальнік ДРБУ №134 Аляксандр Сідаровіч у кампаніі Дзеда Мароза і Снягуркі адправіліся ў дарогу.
Яны наведалі дзве сям’і ў Ракаўцах і адну ў Папелевічах, дзе ўручылі дзеткам навагоднія падарункі.
Дзед Мароз уручае навагодні падарунак.
Дзіця спалохалася дзядзькі з белай барадою.
Тата з падарункам для дзіцяці, якога ў гэты час не было дома.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.