У госці казка завітала

Источник материала:  
Зіма, асабліва напярэдадні навагодніх і калядных святаў - час цудаў і падарункаў. І кожнае дзіця марыць, каб казачныя героі сталі яго добрымі сябрамі.

Каб ажыццявіць дзіцячыя мары, у самай малодшай групе нашага сада прайшоў занятак “У госці казка завітала!”. Для маленькіх выхаванцаў сюрпрызам стала з’яўленне казачнага куфэрка, які пры дапамозе “чароўных” слоў падарыў дзецям рэпку з аднайменнай казкі.

У госці казка завітала

Затым юныя артысты прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці. Яны з задавальненнем пераўвасобіліся ў герояў “Рэпкі” з дапамогай лялек бі-ба-бо.

Для замацавання ўяўленняў пра рэпку і развіцця дробнай маторыкі рук выхаванцы ўпрыгожвалі папяровую гародніну прышчэпкамі - “лісточкамі”.

Напрыканцы ў чароўным куфэрку з’явілася вялікая кніга з казкамі, якія вельмі любяць слухаць маленькія выхаванцы.

У госці казка завітала

Ірына БЫЛІНСКАЯ, выхавальнік дашкольнай адукацыі  яслі сада-сярэдняй школы.

←За чем минчане стояли в очередях в этом году. Вспоминаем, что вызывало ажиотаж в 2018-м

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика