Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол

Источник материала:  
>

Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
У гэтым годзе на  Палессі з’явіліся трансгранічныя водныя інспектары. Гэта школьнікі з памежных раёнаў Беларусі і Украіны, якія сочаць за станам малых рэк Прыпяці. Аб гэтым праекце наша газета ўжо расказвала раней.

На працягу лістапада і снежня хлопцы і дзяўчаты разам прыбіралі берагі рэк і рабілі гідрахімічныя аналізы вады. За гэты час ужо 200 школьнікаў Пінскага (Беларусь) і Любешоўскага (Украіна) раёнаў наведалі адзін аднаго і правялі кампаніі па маніторынгу і ачыстцы рэк.

Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
8 снежня ў рамках праекта адбылося яшчэ адно цікавае мерапрыемства. Юныя водныя інспектары з Палесся і гульцы юніорскай каманды футбольнага клуба «Луч» правялі сумесную спартыўную трэніроўку ў Пінску. Для хлопчыкаў і дзяўчынак з Пагост-Загародскага і ўкраінскіх Ветлаў атрымалася сапраўднае свята футбола. Школьнікі з захапленнем змагаліся ў матчы, а таксама даведаліся пра многія сакрэты майстэрства прафесіянальных гульцоў. Трэба адзначыць, што ўсе вельмі хутка знайшлі ўзаемаразуменне на пляцоўцы, цудоўна паказалі сябе нават дзяўчаты, якія, як высветлілася, таксама нядрэнна валодаюць мячом. Сапраўды, гульня нумар адзін аб’ядноўвае! Пасля насычанай трэніроўкі дзяўчаты і хлопцы з Беларусі і Украіны з добрым настроем паехалі у Пагост-Загародскі, дзе зрабілі гідрахімічны аналіз вады з мясцовага калодзежа.

Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
Трансгранічныя водныя інспектары зноў сустрэлiся i згулялi ў футбол
Трансгранічныя візіты адбываліся ў межах праекта «Трансгранічныя водныя інспектары».  Ён сафінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах Праграмы супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства. Над праектам з беларускага боку працуюць Пінскі раённы выканаўчы камітэт і фонд «Інтэр-акцыя».

Наталля МІЛЕЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Comments are closed.

Яндекс.Метрика