Па навагоднія  падарункі запрашае ўнівермаг у Альшанах

Источник материала:  

Па навагоднія  падарункі запрашае ўнівермаг у Альшанах
Без сумнення, парадуе вока любога пакупніка ўнутраны выгляд універмага ў аграгарадку Альшаны.

Дзяўчаты-прадаўцы ператварылі яго ў казачны палац, дзе ўсё падказвае, што надыходзіць Новы год. Нават сапраўдная хвоя з навагоднімі цацкамі знаходзіцца ў магазіне. Таму не дзіўна, што яны занялі другое месца ў конкурсе па ўпрыгажэнні сярод гандлёвых кропах Альшанскага філіяла Столінскага райспажыўтаварыства.

Але не толькі дзеля сузірання гэтай прыгажосці  трэба зайсці ў магазін. Зараз тут дзейнічаюць выгадныя акцыі і скідкі на адзенне, а з 25 снежня будуць і на абутак.

Як расказалі прадаўцы Ганна Струг і Іна Грыб, зараз пакупнікоў, у параўнанні з папярэднімі месяцамі, намнога больш. Купляюць падарункі сабе, набываюць і арганізацыі. Нельга не адзначыць, што асартымент ва ўнівермагу сапраўды вялікі: ад дзіцячых цацак да халадзільнікаў і мэблі.

Чаму б не выбраць і вам падарунак, паважаныя чытачы?

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

←Выходные обещают кореличчанам праздник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика