Осиповчане, ждём вас в день подписчика на площади Ленина!
17.12.2018
—
Новости Общества
У суботу, 22 снежня, адбудзецца дзень падпісчыка. Сустрэцца з мясцовымі журналістамі і выпісаць “Асіповіцкі край” у працаўнікоў раённага вузла паштовай сувязі можна будзе на цэнтральнай плошчы горада з 11 да 13 гадзін — у час правядзення святочнага кірмашу. Два суперпрызы і шэраг сувеніраў ад рэдакцыі ўжо чакаюць сваіх уладальнікаў — без падарункаў не застанецца ніхто!
Не будуць пакінуты без увагі і тыя чытачы, хто афарміць абанемент на “раёнку” ў гэты дзень у аддзяленнях паштовай сувязі горада і раёна: яны паўдзельнічаюць у розыгрышы купонаў на бясплатнае віншаванне альбо аб’яву ў “Асіповіцкім краі”.
З надыходзячымі ўсіх святамі, да сустрэчы на галоўнай плошчы горада!
Заставайцеся з намі!