У Смаргонскім ліцэі адбыўся выпуск повараў
17.12.2018
—
Новости Общества
17 снежня стаў знамянальным днём для выпускнікоў курсаў па падрыхтоўцы повараў.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ім былі ўручаны пасведчанні па названай вышэй прафесіі, і цяпер наваспечаныя спецыялісты з ліку беспрацоўных, якія вучыліся па накіраванні раённай службы занятасці, будуць працаўладкаваны. У асноўным там, дзе праходзілі вытворчую практыку, на аб’ектах грамадскага харчавання нашага горада і нават за яго межамі.
Падрыхтоўка да тэарэтычнага экзамену.
Жанчына расказвае аб страве, якую прыгатавала.
З шэдэўрамі кулінарнага майстэрства.
Начальнік раённай службы занятасці Тамара РАМАНОВІЧ уручае пасведчанне повара.
Фота на памяць пасля здачы экзаменаў і атрымання пасведчанняў.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.