У СШ №2 распачалася рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці”
Разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенціем Найдзічам у акцыі ўдзельнічалі дырэктар лясгаса Аляксандр Шостак і яго намеснік Андрэй Пятроўскі.
Дзяўчынкі разглядаюць навагоднюю кампазіцыю, якая выстаўлена ў фае школы.
Танцуюць чарлідары СШ №2, удзельнікі раённых і абласных конкурсаў.
Падарункі ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенція НАЙДЗІЧА.
Да вучняў з добрымі пажаданнямі звяртаецца Аляксандр ШОСТАК.
Увага на акно, за якім лясгасаўскія работнікі нясуць прыгожую елку – падарунак СШ №2.
Дзяўчынка трымае самаробны круг з рукавічак, у якім сімвал 2019 года.
У пакой на самакаце заехаў Дзед Мароз.
Дзядуля частуе цукеркамі вучняў.
Дыплом за лепшае ўпрыгожанне класнага кабінета.
Госці і дырэктар СШ №2 Іна САВІЦКАЯ з цікавасцю глядзяць на выступленні хлопчыкаў і дзяўчынак.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.