2 снежня – Дзень юрыста. Будні Смаргонскай натарыяльнай канторы

Источник материала:  
Алена Крыльцова і Маргарыта Франюк працуюць натарыусамі працяглы час. Спачатку яны былі кансультантамі ў натарыяльнай канторы, а прыйшлі ў гэту ўстанову з розных службаў.

2 снежня  – Дзень юрыста. Будні Смаргонскай натарыяльнай канторы
 

Натарыусы Гродзенскай натарыяльнай акругі Алена КРЫЛЬЦОВА і Маргарыта ФРАНЮК.


Алена Юр’еўна раней працавала галоўным спецыялістам у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, а Маргарыта Міхайлаўна – у судзе кансультантам, потым старшым судовым выканаўцам. На пасадзе натарыуса адказнасці стала больш, работы таксама. Некаторыя дні бываюць вельмі загружанымі. Іншым разам па просьбе чалавека натарыусам прыходзіцца выязджаць у сельскую мясцовасць для выканання натарыяльных дзеянняў.

“Натарыусам працаваць нялёгка, але цікава, - кажа Алена Крыльцова. – Прыходзіцца пастаянна развівацца ў прафесійным плане, ведаць не толькі грамадзянскае, але і зямельнае, падатковае заканадаўства”.

Калектыў у натарыяльнай канторы невялікі, але згуртаваны. Ён складаецца з 5 натарыусаў, аднаго кансультанта і аднаго архіварыуса. Усе любяць сваю работу, з задавальненнем працуюць з наведвальнікамі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Выбор Каролины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика