У рамках падрыхтоўкі да галоўнага спартыўнага мерапрыемства будучага года прадстаўнікі фонда “Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў” завіталі ў Карэліцкі раён.
Арганізацыйны камітэт наведаў Мірскі замак і правёў рабочую нараду па правядзенні эстафеты “Полымя свету”. Разам з кіраўніцтвам музея арганізатары гульняў распрацавалі план, згодна з якім будуць праводзіцца здымкі промароліка, які летам наступнага года ўбачыць весь свет.
Рабочы візіт прадстаўнікоў дырэкцыі пачаўся 26 лістапада з наведвання Гродна і Гродзенскага раёна. Далейшым маршрутам сталі Шчучынскі і Ваўкавыскі раёны, а пасля Карэліччыны дэлегацыя накіравалася ў Навагрудак і Ліду. Заключнай кропкай стануць Смаргонскі і Астравецкі раён, а канчатковы маршрут эстафеты па тэрыторыі нашай вобласці будзе вядомы тады, калі дэлегацыя наведае ўсе раёны Гродзеншчыны.
Вікторыя КАСЦЮК