Сёння ў Брагіне падводзяць вынікі работы аграпрамысловага комплекса Гомельскай вобласці. Дэлегацыю ад Будакашалёўшчыны ўзначальвае старшыня райвыканкама Андрэй Гарбачоў. У складзе дэлегацыі таксама першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Самусенка, выконваючы абавязкі дырэктара РУП “Беларуснафта-Асобіна” Яўген Лукомскі, старшы камбайнёр Аляксандр Панкоў і камбайнёр Дзяніс Філіпаў.
Узнагароды для лепшых аграрыяў, абноўленыя абъекты сацыяльнай сферы, кіламетры новых дарог, добраўпарадкаваныя вуліцы і парк, ярмаркі з дэгустацыямі лепшай прадукцыі, песні, пляскі, майстар-класы, забавы, усмешкі, гумар і добры настой – усяго гэтага на галоўным аграфэсце хапала з лішкам.
Працяг будзе.