Участковыя міліцыянеры з падарункамі наведалі дзяцей са Смаргонскага СПЦ
21.11.2018
—
Новости Общества
Участковыя інспектары міліцыі Смаргонскага РАУС вырашылі своеасабліва адзначыць 95-годдзе з дня ўтварэння службы аховы правапарадку і прафілактыкі.
Яны купілі падарункі і прыехалі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе ёсць прытулак для дзяцей, якіх змясцілі сюды з нядобранадзейных сем’яў.
Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі з’яўляюцца падшэфнымі мясцовых міліцыянераў, таму шэфы ў знамянальную дату сваёй службы вырашылі зрабіць ім прыемны сюрпрыз.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.