У Кіраўскім раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

Источник материала:  

У Кіраўскім раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

Адбыліся мітынгі з нагоды ўрачыстага адкрыцця помнікаў двум нашым землякам: Герою Сацыялістычнай Працы Ефрасінні Паўлаўне Дрозд і савецкаму воіну Антону Пятровічу Дразду, загінуўшаму ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ярцаўскага раёна Смаленскай вобласці, астанкі якога былі перапахаваны сёлета, напярэдадні Дня Перамогі, на грамадзянскіх могілках у в.Казулічы, на малой радзіме салдата.

У мітынгах прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў раёна, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.

На мітынгу, які адбыўся на могілках у в.Казулічы, да прысутных звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава. Яна падкрэсліла значэнне заваёў Кастрычніцкай рэвалюцыі для набыцця беларускім народам дзяржаўнасці, паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця, узбагачэння нацыянальнай культуры, адзначыла ратныя і працоўныя подзвігі нашых землякоў у імя роднай Айчыны.

Адзін з тых, хто мужна абараняў яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны — радавы Чырвонай  Арміі А.П.Дрозд, які загінуў пры выкананні воінскага абавязку на Смаленшчыне. Дзякуючы рабоце пошукавых атрадаў былі знойдзены астанкі ўраджэнца Беларусі, і слаўны воін у Год малой радзімы вярнуўся з небыцця, знайшоў спакой на роднай зямлі. Адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка на яго магіле.

  Жалобную заўпакойную ліцію па загінуўшаму абаронцу Айчыны адслужыў настаяцель Свята-Косма-Даміянаўскага храма аг.Любонічы іерэй Максім Кірэеў.

Памяць земляка і ўсіх, хто мужна абараняў Радзіму ад ворага і загінуў на палях баёў дзеля міру на зямлі, была ўшанавана мінутай маўчання. Да помніка прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі.

Падчас мітынгу на грамадзянскіх могілках у в.Падрэчча, дзе пахавана Герой Сацыялістычнай Працы Е.П.Дрозд, было адзначана, што жыццёвы шлях нашай славутай зямлячкі — яркі прыклад добрасумленных, адказных адносін да сваёй справы. Больш 20 год Ефрасіння Паўлаўна адпрацавала звеннявой паляводчай брыгады па вырошчванні льну ў калгасе імя Кірава, тройчы была ўдзельніцай Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, дзе атрымала пяць медалёў выставачнага камітэта. У 1971 годзе яна была ўзнагароджана ордэнам Леніна, праз два гады Ефрасінні Паўлаўне было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і молат”. А ў 1981 годзе руплівая працаўніца атрымала  ордэн “Дружбы народаў”.

Ганаровае права адкрыць помнік Е.П.Дрозд было прадастаўлена старшыні райсавета дэпутатаў Галіне Слабоднікавай і намесніку дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Наталлі Шапавалавай.

Да помніка былі ўскладзены кветкі, пад гук метранома прысутныя застылі ў мінуце маўчання.

У гэты дзень у гонар памяці нашага земляка — удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі, матроса крэйсера “Аўрора” Ісідора Фёдаравіча Пятрушы да яго магілы ў в.Стаўпішча былі ўскладзены кветкі.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

←ФОТОРЕПОРТАЖ: На Будакошелевщине отметили годовщину Октябрьской революции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика