Галоўнае, каб касцюмчык сядзеў
“Гомельская праўда” разыгрывае тры запрашальныя білеты на шоу для дзяцей “Навагоднія прыгоды ў казачнай краіне”, якое пройдзе 23 снежня ў грамадска-культурным цэнтры Гомеля.
Пакуль толькі пачынаецца падрыхтоўка да Навагодніх святаў, рэдакцыя прапануе дастаць сямейныя альбомы і перагартаць іх.
Ёсць здымкі, на якіх вы, вашы дзеці, сябры ці блізкія ў навагодніх касцюмах? Накіроўвайце іх у “Гомельскую праўду”. У апошні месяц восені ў друкаванай версіі выдання і на інтэрнэт-партале gp.by стартуе новы фотаконкурс. Стаць яго ўдзельнікамі могуць усе жадаючыя. Ад аднаго аўтара – адзін здымак. Іншых абмежаванняў няма. Пакажыце, у чым сустракаў свята летась, пяць ці, можа быць, пятнаццаць гадоў назад герой фотаздымка. Раскажыце, хто на ім. І не сумнявайцеся, усе нашы падпісанты паставяць “лайк”.
Здымкі будуць размяшчацца на інтэрнэт-партале gp.by. Пасля завяршэння конкурсу рэдакцыйная калегія выбера самы цікавы, аўтар якога і атрымае білеты на шоу.
З 1 лістапада па 10 снежня накіроўвайце фотаздымкі па адрасе: 2460039 горад Гомель, вуліца Палеская, 17 А, ці дасылайце на электронную пошту konkurs@gp.by.
Ганна КАНЦАВАЯ.
Фота Алега БЕЛАВУСАВА.