Сорак трэцяя ўзнагарода Людмілы Шобік

Источник материала:  

З мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства сярод заатэхнікаў, стымулявання росту кваліфікацыі спецыялістаў, актывізацыі дзейнасці працоўных калектываў і пярвічных прафсаюзных арганізацый па прапаган-
дзе дасягненняў і перадавога вопыту, фарміраванню пазітыўнай грамадскай думкі ў адносінах да прафесіі заатэхніка.
У конкурсе ўдзельнічалі галоўныя спецыялісты гаспадарак Барысаўшчыны, якія павінны былі здаць тэарэтычны экзамен у выглядзе тэсціравання, а таксама выканаць практычнае заданне. Падчас тэсціравання канкурсантам неабходна было адказаць на два дзясяткі пытанняў, дзесяць з якіх тычыліся спецыфікі прафесіі заатэхніка, а яшчэ дзесяць – аховы працы ў жывёлагадоўчай галіне. За кожны правільны адказ на пастаўленыя пытанні з прапануемымі некалькімі варыянтамі членамі журы налічваўся адзін бал.
Практычная частка конкурсу складалася з выканання двух заданняў: састаўлення тэхналагічнай карты кармлення жывёлы, а таксама дзённых рацыёнаў для розных узроставых груп. Прычым падчас састаўлення рацыёнаў канкурсанты абавязкова павінны былі карыстацца адной з дзвюх прапанаваных камп’ютарных праграм. На кожным з двух практычных заданняў яны маглі зарабіць максімум па 25 балаў.
Ацэньвала тэарэтычныя веды канкурсантаў і выкананне імі практычных заданняў кампетэнтнае журы, якое ўзначальвала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК
Зінаіда Басарэўская, а ў яго складзе былі выконваючая абавязкі першага намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Барысаўскага райвыканкама Галіна Давідовіч, інжынер па ахове працы райсельгасхарчу Ірына Міхейчык, галоўны ўрач ДУ “Барысаўская райветстанцыя” Мікалай Арлёнак і вядучы заатэхнік райплемстанцыі Кацярына Піліпчык.
Падводзячы вынікі раённага конкурсу галоўных заатэхнікаў, намеснік старшыні журы Галіна Давідовіч паведаміла, што падчас правядзення гэтага мерапрыемства прайшла і атэстацыя галоўных спецыялістаў, ад работы якіх у многім залежаць вынікі развіцця жывёлагадоўчай галіны гаспадарак і раёна ў цэлым.
– Прыемна адзначыць, што практычна ўсе ўдзельнікі конкурсу паказалі высокі ўзровень тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў, усе вы – малайцы, – сказала Галіна Мікалаеўна. – У састаўленні рацыёнаў сапраўдным прафесіяналам сваёй справы паказала сябе галоўны заатэхнік ААТ “Міраполле” Святлана Антонаўна Лукашэвіч. Па тэарэтычных ведах і складанню тэхналагічнай карты, па ўсіх вытворчых паказчыках і добраўпарадкаванню прыфермскіх тэрыторый прыкладам для астатніх служыць намеснік дырэктара ААТ “БарысаўСаюзАгра” па жывёлагадоўлі Людміла Сцяпанаўна Шобік (у гэтым удзельнікі конкурсу маглі пераканацца падчас наведвання малочна-таварнага комплексу “Аздзяцічы”). Выдатна валодае ўсімі пытаннямі, у тым ліку тымі, якія тычацца састаўлення рацыёнаў і тэхналагічнай карты кармлення жывёлы, галоўны заатэхнік АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты” Аксана Васільеўна Ткачэнка.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцай конкурсу прызнана Людміла Сцяпанаўна Шобік, другое месца заняла Святлана Антонаўна Лукашэвіч, а трэцяе – Аксана Васільеўна Ткачэнка.
Згодна з умовамі конкурсу яго пераможца і прызёры ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, якія ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны ім разам з кветкамі старшынёй і намеснікам старшыні журы. Не засталіся без увагі і ўсе астатнія ўдзельнікі конкурсу, ім былі ўручаны кветкі і каштоўныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Праўда, Аксана Ткачэнка атрымала толькі адпаведны дыплом і кветкі, паколькі АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты” не ўваходзіць у прафсаюз работнікаў АПК. Але старшыня журы Зінаіда Басарэўская запэўніла, што выйдзе на кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства з адпаведным хадайніцтвам аб выдачы ёй вызначанай умовамі конкурсу грашовай прэміі са сродкаў прафсаюза прамысловасці, з якім гаспадаркай заключана адпаведнае пагадненне і наладжаны партнёрскія адносіны.

←Меры профилактики кишечных инфекций

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика