Почти 500 подписчиков на участку обольского почтальона Зинаиды Прудниковой
30.10.2018
—
Новости Общества
Зінаіда Дзянісаўна Пруднікава, паштальён Обальскага аддзялення сувязі, параўноўвае сябе з вандроўнікам. Сапраўды, на месцы жанчыну застанеш хіба толькі ў той час, калі яна рыхтуе паштовую сумку да звыклага абходу. Астатні час – гэта падарожжа па знаёмым маршруце.
Падчас такога маршруту мы і заспелі жанчыну. “Мой участак – гэта вуліцы Першамайская, Вышалескага, Давыдавай, Даватара, Заслонава, Слышанкова, Бярозавая, Камсамольская, – расказала Зінаіда Дзянісаўна. – Усяго трэба абысці каля пяцісот паштовых скрынь, разнесці газеты, часопісы, апавяшчэнні, лісты. На маім участку добра выпісваюць раённую газету – па аўторках і пятніцах разношу па 120 экзэмпляраў “Герой працы”. Людзям цікава чытаць мясцовыя навіны. Калі пішуць пра Обальшчыну, пра абальчан, сваякам ці суседзям заўсёды прыемна пачытаць такія артыкулы. Таму раёнку выпісваюць з задавальненнем. Вось учора, напрыклад, сярод маіх 35 падпісчыкаў за дзень 20 пажадалі падпісацца на “Герой працы”. Ёсць і сталыя чытачы з вялікім стажам: многа гадоў раённую газету выпісваюць Валянціна Пятроўна Старыковіч і Марыя Альгердаўна Купрыянава з Обалі, Кацярына Андрэеўна Дзмітрыева з Масцішча і іншыя”.
Каб пагутарыць, разам з паштальёнам абыходзім некалькі шматпавярховых дамоў. Рытм, у якім працуе Зінаіда Пруднікава, адчуваецца адразу…
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №84 ад 30.10.2018 г.