Узнагародзілі за службу
30.10.2018
—
Новости Общества
Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка ўручыў на днях дзяржаўныя ўзнагароды лепшым работнікам органаў і падраздзяленняў па НС Магілёўскай вобласці, паведамляе сайт МНС. Сярод тых, хто Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2018 года № 401 узнагароджаны за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, — старшы прапаршчык унутранай службы Сяргей Берднік. Ён атрымаў медаль “За бездакорную службу” ІІІ ступені.
Сяргей Берднік працуе вадзіцелем Заеліцкага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста Глускага РАНС, выратавальнай службе ён прысвяціў 20 гадоў — з 1998 года.
Фота з сайта mchs.gov.by