Юбілейны кубак выйгралі Капцэвічы
ХІV круглагадовая спартакіяда сярод арганізацый і прадпрыемстваў раёна працягнулася спаборніцтвамі па валейболе, якія прайшлі на базе Дзіцяча-юнацкай спартыўный школы. Да ўдзелу ў іх заявіліся 6 каманд: Капцэвіцкага сельвыканкама, РАНС, КСУП “Капаткевічы”, НП “Прыпяцкі”, ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, УП “Палессе-Аграінвест”.
За трэцяе месца змагаліся каманды Нацпарка і КСУП “Капаткевічы”. Пасля ўпартай барацьбы з лікам 2:1 перамогу атрымала каманда гарадскога пасёлка.
У фінале гулялі каманды Капцэвіцкага сельвыканкама і РАНС. З лікам 2:0 зборная з Капцэвічаў пяты раз стала пераможцам валейбольных спаборніцтваў.
Камандзе Капцэвіцкага сельвыканкама былі ўручаны Кубак і Дыплом І ступені. Каманды РАНС і КСУП “Капаткевічы” атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў.
Па рашэнні суддзяў былі вызначаны лепшыя ігракі – Вікторыя Загорац (РАНС) і Аляксандр Браім (Капцэвіцкі сельвыканкам), якім уручылі прызы.
Наталля ДВОРАК, дырэктар ФСК “Ураджай”.
Фота Арцёма ГУСЕВА.