Да Дня аўтамабіліста і дарожніка. Будні Смаргонскага аўтапарка

Источник материала:  
Грузавая тэхніка аўтапарка №17 выкарыстоўваецца не толькі ў раёне. Некалькі самазвалаў гэтай арганізацыі задзейнічаны на аб’екце рэспубліканскага значэння, якім з’яўляецца аўтамабільная дарога М-6 Мінск - Гродна, дзе выконваюцца будаўнічыя работы па яе расшырэнні. Ад 5 да 15 аўтапаркаўскіх аўтамабіляў працуюць штодзённа на яшчэ адным важным дзяржаўным аб’екце, які знаходзіцца ў Астравецкім раёне. Будаўніцтва АЭС патроху блізіцца да завяршэння. Для грузавой тэхнікі ў асноўным засталіся работы па добраўпарадкаванні як на тэрыторыі самой атамнай электрастанцыі, так і ў новым жылым мікрараёне для атамшчыкаў. Падвозіцца чарназём, пясок, гліна.

Да Дня аўтамабіліста і дарожніка. Будні Смаргонскага аўтапарка

Іван ЗЯНКЕВІЧ працуе ў аўтапарку №17 з 1982 года. 

Спачатку быў вадзіцелем грузавіка, потым перасеў за руль аўтобуса, возіць пасажыраў у горадзе.


У вадзіцеляў аўтапарка №17 бываюць і больш далёкія камандзіроўкі. Сёлета 6 аўтамашын працуюць у СВК “Верцялішкі” Гродзенскага раёна на вывазцы з палеткаў цукровых буракоў. Іх дастаўляюць на Скідальскі цукровы завод.

- У нашым раёне таксама працуе аўтапаркаўская тэхніка – дапамагае мясцовым гаспадаркам ва ўборцы цукровых буракоў, звозіць іх на рампу, размешчаную на чыгуначнай станцыі Смаргонь, - адзначыў дырэктар аўтапарка №17 Мікалай Самайловіч.

Міжгароднія і прыгарадныя аўтобусы працуюць на звыклых маршрутах. Іх колькасць не павялічылася, хаця і не паменшылася, нягледзячы на тое, што ў гродзенскім, іншым напрамках канкурэнцыю складаюць прыватнікі.

Сёлета аўтапарк №17 уклаў нямала фінансавых сродкаў у рамонт будынкаў  адміністрацыйнага корпуса.  Поўнасцю быў перакрыты дах аўтарамонтнай майстэрні. Сцены пафарбавалі, на іх з’явіліся казыркі.

Пэўныя падрыхтоўчыя работы былі выкананы смаргонскімі аўтатранспартнікамі перад правядзеннем абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства вадзіцеляў аўтапаркаў, якія ўваходзяць у склад “Гроднааблаўтатранса”. Да спаборніцтваў добра падрыхтавалася каманда аўтапарка №17, якая па выніках конкурсу заняла першае месца.

На базе аўтапарка быў праведзены абласны семінар па перадачы вопыту работы, паколькі сёлета гэта аўтагаспадарка была прызнана лепшай па выніках працы. Тут лепш, чым у іншых аўтапарках вобласці, арганізавана працоўная дзейнасць эканамічнай, тэхнічнай службаў, службы эксплуатацыі, таму выконваюцца ўсе даведзеныя паказчыкі.

Да Дня аўтамабіліста і дарожніка. Будні Смаргонскага аўтапарка

Аўтаэлектрык Сяргей МАЦКЕВІЧ рамантуе электраабсталяванне аўтамабіляў і аўтобусаў, майстар сваёй справы.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Эвакуатор травмировал пешехода на тротуаре в Гомеле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика