Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

Источник материала:  

Жыццё мы параноўваем з дарогай, а для вадзіцеля аўтамагазіна №5 Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Віктара Міхайлавіча Уласевіча яна даўно ўжо стала прафесіяй.

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

9 гадзін раніцы. Тэхнічная гатоўнасць аўтамагазіна праверана, штодзённы медагляд вадзіцеля ва ўрача пройдзены, тавары загружаныя, і мы з Віктарам Міхайлавічам адпраўляемся з базы раённага спажывецкага таварыства па маршруце ў аддаленыя вёскі Райцаўскага і Малюшыцкага сельсаветаў. Сёння наш шлях ляжыць праз дзесяць населеных пунктаў: Караліны, Сёгду, Моладава, Руднікі, Селішча, Машэвічы, Яругу, Сапатніцу, Тупалы і Малыя Тупалы.

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

– Усяго ў мяне на тыдні два маршруты. Па сённяшняму я езджу ў аўторак, чацвер ды праз суботу. Адбываю з Карэліч каля дзевяці, а вяртаюся ў райцэнтр дзесьці ў чатыры, – удакладняе Віктар Міхайлавіч.

– І даўно так ездзіце? – цікаўлюся ў суразмоўцы.

– Мой вадзільскі стаж бярэ адлік у 1994 годзе, у раённым спажывецкім таварыстве працую з 2000-га, а аўтамагазін важу з 2004-га. Але павага і прыхільнасць да прафесіі вадзіцеля былі закладзены яшчэ ў дзяцінстве. Мой бацька Міхаіл Якаўлевіч правёў усё працоўнае жыццё за рулём. Нездарма і я, і два мае браты выбралі такі ж прафесійны шлях: Міхаіл працуе вадзіцелем на “хуткай дапамозе”, а Яўгеній да пенсіі быў на гэтай пасадзе ў РАУС, а зараз – у ЦСАН.

– Якая моцная дынастыя! І раз мы пачалі размову пра тое, адкуль усё пайшло, давайце ўспомнім вашы дзіцячыя і юнацкія гады і, наогул, шлях у прафесію.

– Вось зараз нас чакае дарога праз Малюшыцкі сельсавет, а гэта якраз мая малая радзіма. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Сэрвач, у школу хадзіў у Малюшычах. Затым скончыў вучылішча ў Карэлічах па спецыяльнасці “сталяр-станочнік”. І тут цікавы паварот лёсу: выклікалі ў ваенкамат і накіравалі ў Ашмяны вучыцца на вадзіцеля, а затым на службу ў войскі супрацьпаветранай абароны ў Барысаў. Пасля дэмабілізацыі я вярнуўся ў Малюшычы, вадзіў тут і самазвал, і, як бацька, аўтафургон – так званую “лятучку”. А пасля, як ужо казаў, перайшоў на працу ў спажывецкае таварыства. Дарэчы, тут сустрэў і сваю будучую жонку Наталлю, з якой сёння гадуем двух хлопчыкаў.

– А яны працягнуць сямейную дынастыю?

– Жыццё пакажа, — усміхаецца Віктар Міхайлавіч. – Старэйшы пакуль спакойна адносіцца да гэтай справы, а вось малодшы мае вялікі інтарэс да машын і да кіравання імі. А мы з вамі, дарэчы, ужо прыехалі ў наш першы пункт прызначэння Караліны.

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

Згодна дакументам, колькасць абслугоўваемага тут насельніцтва ўсяго 2 чалавекі. Яны якраз нас і сустракаюць. Станіслава Юльянаўна Ждан, задаволеная, з поўнай торбай пакупак, не шкадуе цёплых слоў у адрас вадзіцеля:

– Які надзвычайны чалавек! Сам і машыну водзіць, і як прадавец тавар адпускае, і пагаворыць па-людску, і заўжды, што трэба, прывязе з Карэліч. Незаменны ён у нас! Калі хто-небудзь нават пануры прыйдзе, Віктар абавязкова знойдзе падыход да любога чалавека.

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

Такую ж характарыстыку даюць любімаму вадзіцелю і жыхаркі вёскі Сёгда Ніна Пятроўна Стахновіч і Галіна Канстанцінаўна Акімава. Наўзахваткі расказваюць, як задаволены яго працай, ветлівасцю і тым, што чалавек заўжды іх вітае усмешкай. Побач з аўтамагазінам круціцца сабака Муха, чакае гаспадароў з прысмакамі, на вадзіцеля глядзіць лагодна, як на старога знаёмага. Напэўна, каб магла гаварыць, мы бы і ад яе пачулі некалькі добрых слоў пра Віктара Міхайлавіча.

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

Праўда, бачна, што сам герой нашых размоў не звык да такой масавай увагі і адчувае сябе няёмка. І мы рушым далей у дарогу.

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

Моладава расцягнулася на некалькі кіламетраў, таму і прыпынкаў тут робім больш.

– А вы ведаеце, што прыехалі ў вёску Арцюхоў? – заводзіць размову першая наведвальніца аўтамагазіна Ганна Міхайлаўна Арцюх. – І малайцы, што, нарэшце, вырашылі пра вадзіцеля нашага напісаць. Залаты ён у нас, ад душы працуе! Каб вы ведалі, як чакалі мы яго з водпуску!

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

– Кажаце, што 28 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста? Гэта вельмі добра, абавязкова павіншуем нашага Віктара. Такі харошы шафёр! – на наступным прыпынку ў Моладаве да нас падыходзяць Марыя Дзям’янаўна Арцюх і Марыя Аляксандраўна Коцік і жартаўліва працягваюць. – А вы глядзіце, калі што нядобрае напішаце пра яго, то не паглядзім, што старыя і Карэлічы далекавата, дойдзем і ў рэдакцыю.

Такі ж добры прыём чакае нас ў Селішчы і Рудніках. Віктар Міхайлавіч хвалюецца, што мы крыху апяраджаем графік, таму на прыпынках доўга сігналіць, а потым яшчэ ідзе і кліча асабіста іх жыхароў.

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

– Віктар у нас – адзін на тысячу, мала такіх людзей на белым свеце, – запэўнівае Ніла Іосіфаўна Саўко.

– Як хтосьці з нас не выходзіць, то вадзіцель хвалюецца, абавязкова зойдзе, спытаецца, ці ўсё добра. Вялікая яму за гэта падзяка! –
дадаюць Ніна Юльянаўна Саўко, Дар’я Дзмітрыеўна Саўко і Леакадзія Іосіфаўна Ждан.

І такое мы чуем ад любога пакупніка на кожным прыпынку нашага маршруту.

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

Газета «Полымя» проехала дорогами водителя автомагазина Виктора Уласевича и познакомилась с удивительными кореличчанами (фото+видео)

– Віктар Міхайлавіч, што ж у Вас за сакрэт такога поспеху? – напрыканцы нашага падарожжа не вытрымліваю я.

– Няма ніякага сакрэта! – паціскае плячыма наш герой. – Проста люблю людзей і сваю работу, а ехаць так гатовы хоць цэлы дзень у любое надвор’е. Кожны раз, калі я з’язджаю з цэнтральнай дарогі на вясковыя “гравійкі”, мне радасна ад прадчування сустрэчы з землякамі і ад таго, што мая праца адклікаецца ў людзях нечым добрым і светлым.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа аўтара

←Куда в Кореличах обратиться, чтобы прочистить дымоход?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика